Пад Быхавам бус сутыкнуўся з лосем. Адзін чалавек загінуў, лось таксама
26.05.2018 14:22
—
Разное
|
Фота: МНС Пад Быхавам мікрааўтобус на малдаўскіх нумарах сутыкнуўся з лосем, які перабягаў дарогу. Як перадае прэс-служба Пасля сутыкнення з лосем Ford Transit вылецеў у кювет і там наскочыў на дрэва. У мікрааўтобусе было 6 чалавек, з іх двое дзяцей — усе грамадзяне Малдовы і Расіі. Пасля здарэння ў салоне заціснула траіх чалавек (кіроўцу і пасажыраў на заднім сядзенні). Выратавальнікі вызвалілі іх, а таксама дэблакавалі аднаго з пасажыраў, які загінуў у гэтай аварыі. Астатніх пацярпелых у ДТЗ даставілі ў Быхаўскую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Мікрааўтобус істотна пашкоджаны. Лось загінуў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пад Быхавам мікрааўтобус на малдаўскіх нумарах сутыкнуўся з лосем, які перабягаў дарогу. Як перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС,... |
|