Пасля бойкі з бітамі ў Лунінецкім раёне памёр расіянін
28.05.2018 18:04
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com У Лунінецкім раёне адбылася масавая бойка паміж мясцовымі жыхарамі і прыезджымі са смяротным вынікам, піша На наступны дзень знайшлі цела 32-гадовага мужчыны. Цяпер Следчы камітэт высвятляе прычыну смерці. Па факце бойкі пачалі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў. Бацька аднаго з пацярпелых распавёў, што здарэнне адбылося ў суботу, 26 траўня, у вёсцы Дрэбск. Спярша ў бойцы ўдзельнічалі два мясцовыя хлопцы, якія ішлі на дзень нараджэння, і гарадскія, якія адпачывалі ў адным з дамоў. "Як распавядаў сын, вясковыя хлопцы сышлі на рэчку, гарадскія выклікалі сваіх сяброў. Прыехалі ў 23.00 з бітамі на пяці легкавых аўтамабілях і адным мікрааўтобусе. Паводле яго слоў, білі ўсіх запар. У сына невялікія гематомы на галаве, ранкі на нагах, білі па рэбрах", — кажа бацька. 23-гадовага Рамана адразу даставілі ў лякарню, але на наступны дзень ужо выпісалі. Па яго словах, у кампаніі вякоўцаў на дні нараджэння было 11 чалавек. Колькі было нападнікаў, хлопец не ведае. Кажа, што хлопцы ў каптурах білі іх дубінкамі, бітамі, потым нагамі. Пасля гэтага вясковыя хлопцы выклікалі міліцыю. "З намі за сталом быў хлопец з Расіі, я нават не паспеў з ім пазнаёміцца. Нібыта, ён прыехаў да бабулі адпачываць, на наступны дзень знайшлі яго цела", — распавядае хлопец. Паведамляецца, што загінуламу 32 гады, ён прыехаў у Беларусь з Мурманска разам з сябрам, каб адпачыць. У Следчым камітэце, які расследуе справу, паведаляюць, што расіянін 26 траўня ўвечары разам з кампаніяй адпачываў на беразе Цны, а потым адбылася бойка, у якой яны таксама ўдзельнічалі. Афіцыйны прадстаўнік Следчагак амітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк кажа, што праваахоўнікі затрымалі 12 чалавек, яшчэ адзін знаходзіцца ў шпіталі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Лунінецкім раёне адбылася масавая бойка паміж мясцовымі жыхарамі і прыезджымі са смяротным вынікам, піша tut.by. На наступны дзень знайшлі цела... |
|