Навіны з сельгаспрадпрыемстваў
31.05.2018
—
Разное
|
Вячаслаў Ламака працуе механізатарам у ААТ «Рочавічы» амаль трыццаць гадоў. Шчыры і добрасумленны працаўнік, Вячаслаў Іванавіч штогод заняты на выкананні розных палявых работ. Гэтымі днямі ён завяршае падрыхтоўку глебы пад сяўбу аднагадовых траў, а затым будзе нарыхтоўваць кармы.
ДЛЯ ПАДКОШВАННЯ ПАШАЎ Напярэдадні надыходу летняга пашавага перыяду жывёлы мехдвары трох сельгаспрадпрыемстваў раёна папоўніліся новымі сельскагаспадарчымі прыладамі, а іменна – ратацыйнымі навяснымі касілкамі АС-1-01 вытворчасці ААТ «Амкадор». Набылі такія ААТ «Радзіма Дзяржынскага», «Налібакі Агра» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Усе новыя агрэгаты задзейнічаны, яны мэтанакіравана выкарыстоўваюцца для папярэдняга падкошвання пашаў.
МАДЭРНІЗАВАНЫ АПЫРСКВАЛЬНІК На палетках СФГ «Сула» догляд пасеваў сёлета ажыццяўляецца і з дапамогай прычапнога штангавага апырсквальніка FUTUR -3000. Фермер Уладзімір Радзевіч набыў няновую тэхніку, якую ў ТАА «СельАгра» мадэрнізавалі. Замянілі ўсю электронную частку, у прыватнасці ўстанавілі новы камп’ютар, які кіруе працэсам апрацоўкі раслін. Паставілі новую помпу, сістэму распыльвання вадкіх хімпрэпаратаў. Атрымаўся сучасны апырсквальнік, які мае 24-метровы размах штангаў. Праводзіць доглядныя работы па знішчэнні пустазелля, шкоднікаў і хвароб на сельгаскультурах механізатар Юрый Тарасевіч.
СЕНАКОСНЫ КАЛАСОЎНІК У ААТ «Жацерава» вялікая ўвага надаецца стварэнню пажыўных кармавых угоддзяў. Тут актыўна займаюцца насенняводствам перспектыўных шматгадовых траў. А іменна, летась атрымалі 2200 тон насення каласоўніку безасцюковага, размнажэннем якога займаліся на працягу трох гадоў. Гэтая злакавая трава вельмі прыдатная для сенакашэння. Сёлета каласоўнік безасцюковы пасеюць на корм у таварыстве на 150 гектарах. Гэтымі днямі рыхтуецца глеба.
ГАРЧЫЦА ЯК СІДЭРАТ У ААТ «Каганец» упершыню на трох гектарах пасеяна сёлета гарчыца белая. – Абмалоцім участак на насенне і будзем у далейшым высяваць згаданую культуру як сідэрат, у прыватнасці, пад цукровыя буракі, – гаворыць галоўны аграном Сяргей Самасейка. – І гэта апраўдана, бо гарчыца ў якасці арганічнага ўгнаення раўназначная гною. Яна акумулюе ў глебе пажыўныя рэчывы, якія садзейнічаюць назапашванню ў зямлі гумусу, а таксама паляпшае фітасанітарны стан глебы.
ПАСАДЗІЛІ СЯЎКОМ У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» пад вырошчванне цыбулі адведзена сёлета 45 гектараў. Пасаджаны два перспектыўныя галандскія сарты «стурон» і «штутгартар рызен». У адрозненне ад мінулых гадоў усю цыбулю тут пасадзілі менавіта сяўком, а не насеннем, як у папярэднія гады. Вырошчванне цыбулі па такой тэхналогіі патрабуе менш доглядных работ, выспяваюць галоўкі хутчэй, што дазваляе ўправіцца з уборкай ураджаю ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Парупіўся на пасадцы механізатар Аляксандр Храмянкоў. Дапамагаў яму ў гэтай справе Алег Руноў, які загружаў сявок у саджалку. Для вырошчвання цыбулі на прадпрыемстве ў наяўнасці шлейф сельскагаспадарчых машын, ёсць агароднінасховішча. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вячаслаў Ламака працуе механізатарам у ААТ «Рочавічы» амаль трыццаць гадоў. Шчыры і добрасумленны працаўнік, Вячаслаў Іванавіч штогод заняты на выкананні розных...
|
|