Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
01.06.2018
—
Разное
|
Чацвёра падлеткаў, вучні сельскай школы, праз дзірку ў сцяне гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца на падворку пакінутай у спадчыну хаты ў вёсцы Суцькава, укралі 55 дошак, 4 драўляныя брускі, 3 літры бензіну, 1 кілаграм цвікоў.
Непадалёку ад месца ўчынення злачынства з украдзеных дошак непаўналетнія зрабілі шалаш. Пацярпеламу, жыхару горада, якому належыць сядзіба, прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 71 рубель. * * * Узбуджана крымінальная справа супраць судовага выканаўцы Смаргонскага раёна, які з мая па ліпень 2017 года накіроўваў у галоўнае ўпраўленне юстыцыі па Гродзенскай вобласці службовыя запіскі, дзе былі змешчаны няправільныя звесткі аб праводзімых ім прымусовых дзеяннях. У выніку гэтага падазроны ва ўчыненні злачынства работнік незаконна атрымаў 319 рублёў. * * * Раней судзімы малады мужчына ў сярэдзіне лістапада мінулага года шляхам свабоднага даступу, знаходзячыся ў гасцях у сваёй знаёмай, украў з тумбачкі залатыя вырабы. Матэрыяльны ўрон склаў 350 рублёў. * * * Яшчэ адзін мужчына, які пабываў у месцы зняволення, разам з напарнікам з неабгароджанага і неахоўваемага дрэваапрацоўчага цэха, які быў пакінуты ў спадчыну і знаходзіцца ў горадзе па вул. Багушэвіча, укралі металічную скрыню і корпус рухавіка ад дрэваапрацоўчага станка. Усё гэта яны здалі ў пункт прыёму металалому і атрымалі немалыя грошы. * * * Мужчыну далі электрадрыль-міксер для выканання рамонтна-будаўнічых работ, якую ён спрабаваў прадаць, але не давёў свой злачынны намер да канца, бо яго заспеў за гэтай справай пацярпелы. * * * Неўстаноўлены пакуль злачынца шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” незаконна патрапіў на старонку смаргонца. Ад яго імя потым разаслаў звесткі знаёмай гэтага чалавека, папрасіў яе прадаставіць звесткі банкаўскай карткі. Жанчына, нічога не падазраваючы, зрабіла гэта. У выніку з яе пластыкавай банкаўскай карткі былі знятыя грошы. * * * Мужчына пры дапамозе камп’ютара зайшоў у сацыяльную сетку “Одноклассники” і на старонцы жыхаркі нашага горада распаўсюдзіў звесткі абражлівага характару. Узбуджана крымінальная справа. Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра падлеткаў, вучні сельскай школы, праз дзірку ў сцяне гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца на падворку пакінутай у спадчыну хаты ў вёсцы Суцькава, укралі...
|
|