23 выпускнікі развіталіся 26 мая з Камянецкай дзіцячай школай мастацтваў
02.06.2018 11:06
—
Разное
|
>
Прычым, акрамя пасведчанняў, яны валодаюць цяпер яшчэ адным бясцэнным скарбам – прыналежнасцю да свету Яго Вялікасці Мастацтва. Пра тое, што ў раённым Доме культуры дзеецца нешта незвычайнае, можна было здагадацца, толькі набліжаючыся да яго. Пад адкрытым небам ля будынка наладзіў свой канцэрт дзіцячы духавы аркестр школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алега Долмата. Госці свята спыняліся паслухаць, а потым накіроўваліся ў фае, дзе размясцілася выстава карцін выпускнікоў мастацкага аддзялення, выкананых у розных тэхніках. Традыцыйны справаздачны канцэрт пад назваю “Шчаслівыя імгненні дзяцінства” вялі педагог школы Ірына Вярэніч і сёлетні яе выпускнік Дзмітрый Герасімук. Праграма была надзвычай разнастайнай і сапраўды “зорнай” з той прычыны, што большасць яе ўдзельнікаў – пераможцы і лаўрэаты разнастайных конкурсаў (пра іх раёнка неаднаразова расказвала на працягу навучальнага года). Распачаць канцэртную праграму даверылі хору малодшых класаў, якім кіруе малады спецыяліст Ганна Храмянкова (з ёй чытачы таксама знаёмыя дзякуючы ”НК”), а за маленькімі спевакамі на сцэну выйшлі трыа цымбалістак (кіраўнік – Наталля Неўдах), піяністка Валерыя Ралевіч і ансамбль хлопчыкаў (Ганна Грушэўская). Выпускнікі, усхваляваныя і святочныя, з цікавасцю і сумам адначасова назіралі за тым, што адбываецца на сцэне, успаміналі сябе такімі пачаткоўцамі… Свае заслужаныя за 7 гадоў плённай працы пасведчанні яны атрымалі з рук дырэктара школы мастацтваў Мікалая Краўчынскага. Віншавальныя вершаваныя радкі прачыталі для сваіх старэйшых сяброў першакласнікі, для якіх вучоба музыцы і маляванню яшчэ толькі пачынаецца. Ад выпускнікоў выступіла Вікторыя Касьянюк (клас фартэпіяна), і мне асабліва запомніліся яе словы ўдзячнасці педагогам за падораны вучням “музычны ключык”. Ад бацькоў віншаванні і пажаданні выказаў настаяцель Пакроўскай царквы ў Чамярах, іерэй Алексій Барзоў, дачка якога Серафіма, дарэчы, скончыла два (!) аддзяленні школы: музычнае і мастацкае. А настаўнік па класе цымбал Ірына Карпыза стала выразнікам пачуццяў усяго педагагічнага калектыву. Далей слова мелі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Грыцук і благачынны цэркваў Камянецкай акругі, настаяцель Сімяонаўскага храма ў Каменцы, протаіерэй Сергій Буркоўскі. Пасля іх віншаванняў канцэрт працягваўся, і чаго толькі ў ім не было! Выступілі хор хлопчыкаў (кіраўнік – Ганна Грушэўская), аркестр народных інструментаў “Акварэль” (Іна Давідзюк), кларнеціст Дзмітрый Герасімук, скрыпачка Аляксандра Карвацкая, вакалістка Варвара Сухарослава, фартэпіянны дуэт Ірыны Жуковіч і Лізаветы Казловай, акардэаністка Ганна Стасько (Іна Давідзюк), ансамбль гітарыстаў, старэйшы хор, цымбалістка Аліна Лук’янчык (кіраўнік – Наталля Неўдах) выканала “Белавежскую пушчу”, вакальны ансамбль “Музычная капель” (Ганна Грушэўская) захапіў акапэльным выкананнем “Рэчанькі”, адбылося прэм’ернае выступленне кавер-бэнда “Design”, складзенага з маладых спецыялістаў школы мастацтваў, адзін з іх, Ягор Пустаржэўцаў, сыграў яшчэ і “Палёт чмяля” на ксілафоне, а аркестр народных інструментаў “Камянецкія музыкі” (кіраўнік – Святлана Барута) падрыхтаваў два нумары, салістам аднаго з якіх стаў Алег Долмат. Завяршальным акордам канцэрта стала выступленне дзіцячага духавога аркестра. Лепшыя вучні атрымалі з рук Мікалая Краўчынскага Ганаровыя граматы. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Громік уручыў Падзячныя пісьмы наступным педагогам: Алене Арабейка, Марыі Сіпайла, Таццяне Турковай, Валянціне Сялюк і Ларысе Феакціставай. А намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Казарэз узнагародзіў траіх пераможцаў агляду-конкурсу “Ратаўнікі вачамі дзяцей”. Няхай жа Яго Вялікасць Мастацтва заўсёды крочыць побач са сваімі вучнямі! Якія б прафесіі яны ні выбралі… Настасся НАРЭЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычым, акрамя пасведчанняў, яны валодаюць цяпер яшчэ адным бясцэнным скарбам – прыналежнасцю да свету Яго Вялікасці Мастацтва. Пра тое,... Сообщение 23 выпускнікі... |
|