У Музеі Беларускага Палесся адкрылася выстава іканапісу. 21.by

У Музеі Беларускага Палесся адкрылася выстава іканапісу

07.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   Чарговы раз Музей Беларускага Палесся прымае выставу работ удзельнікаў міжнародных майстар-класаў сучаснага іканапісу ў Навіцах.

 У гэтым невялікім польскім пасяленні ў Падкарпацкім ваяводстве традыцыйна адбываюцца сустрэчы мастакоў, якія чэрпаюць натхненне ад нябеснага вытоку, каб данесці праз сваю творчасць біблейскую гісторыю і каштоўнасці хрысціянства. Што атрымліваецца ў выніку, можна ўбачыць у розных краінах, у тым ліку і Беларусі, прадстаўленай сваімі майстрамі на пленэрах. На гэты раз выстава ў Пінску мае назву «Абожанае цела».



Дыптых Аляксея ДОЎНАРА (Беларусь)

  Вядома, хрысціянскае мастацтва ў цэнтр сваіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне - перадачу ідэі нябачнага і спрадвечнага Бога, не выкарыстоўваючы рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці, але вядучы пошук святых сэнсаў. Іканаграфічныя сюжэты, акрамя кананічна-царкоўнага маюць і філасофска-мастацкі характар. Мабыць, самай незвычайнай працай на выставе з’яўляецца дыптых беларускага мастака Аляксея Доўнара «Хрыстос» і «Маці Божая». Для адных гэта дзве «гітары». Іншыя, больш дасведчаныя, заўважаць музычныя інструменты, на якіх апяваў Бога ў сваіх псалмах цар Давід, звярнуць увагу на сілуэты рыб, пляценне вінаграднай лазы - найстаражытныя сімвалы хрысціянства. І так адкрываецца шматгранная пабудова хрысціянскага сусвету.



Удзельнiца плэнера Ярына МОЎЧАН (Польша)

 Увогуле прапанаваныя тэматычныя мастацкія працы нагадваюць пра старазапаветнае грэхападзенне чалавека, праводзяць нас праз абожанае цела, Праабражэнне, ахвяру і ўваскрэсенне Хрыста. Святое Дабравесце паводле Яна сведчыць: «Слова стала плоццю і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды» (1:14). Аднак нам зараз здаецца, што маральнае супрацьстаянне света і цемры, белага і чорнага дасягнула амаль свайго апагея. І чалавек - у цэнтры гэтай супярэчлівасці.








 А пакуль мы знаходзімся ў карціннай галерэі музея. Па перыметры размясцілася каля сарака вобразаў, выкананых з пасланнямі паўнаты ўвасаблення божага промыслу і з'явы Збавіцеля, што прыйдзе ў славе.




  Як адзначыла на адкрыцці выставы начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама Валянціна Кулак, такія сустрэчы з узнёслым мастацтвам нагадваюць пра духоўнае, заклікаюць больш шанаваць дары жыцця. Гэта мае асаблівае значэнне ў год, калі на Беларусі адзначаецца Год малой радзімы.




  Экспазіцыйны праект быў арганізаваны разам з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскім Інстытутам у Мінску. На вернісажы пінчукой вітаў Генеральны консул Петр Казакевіч.

  Сучаснае сакральнае мастацтва спрыяе ўмацаванню рэлігійнай талерантнасці і дыялогу культур.
Выстава, якую варта паглядзець, нават калі вы не з усім убачаным згадзіцеся, будзе знаходіцца ў Пінску да восьмага ліпеня.

  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ
  Фота аўтара
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Чарговы раз Музей Беларускага Палесся прымае выставу работ удзельнікаў міжнародных майстар-класаў сучаснага іканапісу ў Навіцах.  У гэтым невялікім польскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика