Стала вядома, калі жыхарам Нясвіжчыны чакаць ападкаў. 21.by

Стала вядома, калі жыхарам Нясвіжчыны чакаць ападкаў

07.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сонечнае і камфортнае надвор’е прагназуюць метэаролагі на тэрыторыі раёна ад пятніцы, цёпла будзе і на выхадных, ападкаў не прагназуецца. Доўгачаканы дождж, па дадзеным спецыялістаў, павінен завітаць да нас на пачатку наступнага тыдня.

Сёння, 7 чэрвеня, будзе воблачна з праясненнямі, удзень да +19 °C, уначы — да 11 са знакам “+”.

А ўжо ў пятніцу тэмпература паветра прагрэецца да +22..+25 °C у дзённы час, ноччу — да +14 °C. Вецер будзе неістотны.

У суботу, 9 чэрвеня, сонечнае надвор’е працягне панаваць на Нясвіжчыне, тэмпература падрасце і складзе +26 °C удзень, ноччу – ужо да 16 градусаў цяпла.

Нядзеля таксама будзе цёплай: удзень слупок тэрмометра пакажа да 24 °C вышэй за нуль, уначы — +13…+17 °C. Будзе пахмурна з праясненнямі.

У першы дзень тыдня тэмпература павтра падвысіцца і складзе ўдзень 24…26 градусаў вышэй за нуль, ноччу максімальная тэмпература таксама вырасце на два градусы за папярэдні дзень. Праўда, яснага надвор’е чакаць не прыйдзецца: на працягу дня прагназуецца воблачнасць з невялікімі праясненнямі ўдзень.

А вось нарэшце ў аўторак метэаролагі праназуюць невялікі дождж і суцэльную воблачнасць на працягу дня. Дзённая тэмпература будзе ў межах 25…26 градусаў са знакам “+”, уначы слупок падымецца да +18 °C.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонечнае і камфортнае надвор’е прагназуюць метэаролагі на тэрыторыі раёна ад пятніцы, цёпла будзе і на выхадных, ападкаў не прагназуецца. Доўгачаканы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика