Забарона на наведванне лясоў. 21.by

Забарона на наведванне лясоў

08.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Раённы выканаўчы камітэт прыняў 6 чэрвеня бягучага года рашэнне №489 «Аб увядзенні  часовай забароны на наведванне лясоў на тэрыторыі Пастаўскага раёна».

У сувязі з адсутнасцю ападкаў, высокай тэмпературай паветра і моцным парывістым ветрам абстаноўка ў лясах Пастаўшчыны зараз вельмі складаная. З мэтай недапушчэння ўзнікнення ў іх, а таксама на тарфяніках пажараў і ўводзіцца часовая забарона. На працягу яе дзеяння забараняюцца знаходжанне грамадзян у лясах і ўезд у іх транспартных сродкаў (можна праязджаць праз лясы толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў або абуладкаваных месцаў адпачынку).

Супрацоўнікі лясной аховы, РАУС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодзённа патрулююць лясы і месцы адпачынку. У выніку выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў лясах вінаватыя будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Раённы выканаўчы камітэт прыняў 6 чэрвеня бягучага года рашэнне №489 «Аб увядзенні  часовай забароны на наведванне лясоў на тэрыторыі Пастаўскага раёна»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика