Рыхтуй кацельню летам
10.06.2018
—
Разное
|
Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў інфармацыю аб выніках работы УП «Стаўбцоўскае АКС» і суб’ектаў гаспадарання раёна ў ацяпляльны перыяд 2017-2018 гадоў і акрэсліў задачы па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў. З інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака. Пры тым, што работа народнай гаспадаркі раёна ў мінулым ацяпляльным сезоне прызнана здавальняючай, ёсць над чым папрацаваць. Арыенціры вызначаны зацверджаным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2018-2019 гадоў, які закранае аб’екты адукацыі, аховы здароўя і культуры, цеплавой гаспадаркі АКС і філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. Мерапрыемствы павінны быць выкананы да 25 верасня 2018 года. Створана раённая камісія па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых і рамонтных работ, а таксама назапашвання паліва. Вялікая ўвага звернута і на выкананне праграмы па энергазберажэнні, у тым ліку на неабходнасць максімальнага выкарыстання мясцовых відаў паліва. Лагічным вынікам падрыхтоўчых работ павінна стаць атрыманне пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі ў адпаведнасці з графікам Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд». Актуальныя задачы ўскладзены на аб’яднанне камунальных службаў. Прадпрыемству неабходна ажыццявіць капітальны і бягучы рамонты жыллёвага фонду ў адпаведнасці з тытульным спісам аб’ектаў, паверку ўсіх кантрольна-вымяральных прыбораў, у тым ліку прыбораў уліку цеплаэнергіі і гарачай вады ў жылых дамах. Да 1-га кастрычніка трэба замяніць зношаныя цеплавыя сеткі (на папярэдне ізаляваныя трубы) працягласцю тры кіламетры. У кацельнях у Заямным, Любкаўшчыне і Залужжы, Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, сярэдняй школы № 2 плануецца ўстанавіць менш энергаёмістае помпавае абсталяванне. Чакаецца мадэрнізацыя вадагрэйных катлоў з заменай газагарэлачнага ўстройства ў кацельнях Залужскага ВПК, аздараўленчага лагера «Нёман», Старасвержанскай і Навасвержанскай школ, Рочавіцкага ВПК, а таксама мадэрнізацыя кацельні з заменай помпаў на вуліцы Першамайскай у Стоўбцах. Каб забяспечыць надзейнасць работы абсталявання ў зімовы перыяд, камунальнікі будуць займацца рэжымна-наладачнымі выпрабаваннямі кацельнага абсталявання, тэхнічнай дыягностыкай дымавых труб, хімічнай прамыўкай катлоў. Асобныя мерапрыемствы прадугледжаны на аб’ектах водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Пры выкананні АКС запланаваных работ у выпадку адключэння сістэм гарачага водазабеспячэння на час іх правядзення насельніцтва будзе дадаткова праінфармавана праз газету. Прадугледжана правесці сумесныя трэніроўкі з дыспетчарскімі службамі і аварыйна-аднаўленчай брыгадай АКС па аператыўным ухіленні аварыйных сітуацый. Што дытычыць іншых суб’ектаў гаспадарання, то да пачатку ацяпляльнага сезона аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі даручана ўвесці ў эксплуатацыю цеплакрыніцу па вуліцы Сацыялістычнай, 40. ААТ «Навасвержанскі лесазавод» да канца 2018 года неабходна набыць рэзервовы кацёл у кацельню завода, выканаць яго мантаж і абвязку, каб у першым паўгоддзі 2019 года здаць у эксплуатацыю. Камунальнікам і дарожнікам (ДРБУ № 135, ДЭУ № 62) трэба рамантаваць і праводзіць прафілактыку снегаўборачнай тэхнікі і абсталявання, загадзя ствараць неабходныя запасы супрацьгалалёднай сумесі і рэагентаў. У чэрвені запланавана пасяджэнне савета ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на якім будзе разгледжаны ход падрыхтоўкі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў вытворчых сельскагаспадарчых аб’ектаў. ВУ «Стоўбцыгаз» вызначана ажыццявіць да 1-га верасня замену 500 адзінак маральна састарэлага бытавога газавага абсталявання ў жылых дамах за сродкі ўласнікаў і ўладальнікаў жылога фонду. Акрамя таго, газавікамі будзе заменена сёлета абсталяванне, якое знаходзіцца ў эксплуатацыі больш за 20 гадоў, на ШРП у Старым Свержані, на двух ГРП – у Аталезі і Наваколасаве. Жыхарам раёна таксама неабходна загадзя рыхтаваць да зімы свае жылыя памяшканні, пры гэтым не забываць пра эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў інфармацыю аб выніках работы УП «Стаўбцоўскае АКС» і суб’ектаў гаспадарання раёна ў ацяпляльны перыяд 2017-2018 гадоў і акрэсліў... |
|