Да Сусветнага дня донара крыві. Донар – той, хто дорыць. 21.by

Да Сусветнага дня донара крыві. Донар – той, хто дорыць

13.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 чэрвеня 1868 года нарадзіўся аўстрыйскі імунолаг Карл Ландштэйнер, які атрымаў у 1930 годзе Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека.

Упершыню гэтае свята было абвешчана ў 2004 годзе па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Міжнароднай федэрацыі таварыстваў: Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнароднай федэрацыі арганізацый донараў крыві і Міжнароднага таварыства па пераліванні крыві. Рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на 58-й сесіі, якая праходзіла ў Жэневе ў 2005 годзе, было прынята адзначаць гэты дзень штогод як Сусветны дзень донара крыві.

Дзень донара адзначаецца ў 193 краінах свету. Мільёны людзей даюць сваю кроў для выратавання жыцця і дапамагаюць хворым пераадолець хваробу. Паводле статыстыкі, кожны трэці хворы, які паступае ў стацыянар на лячэнне, мае патрэбу ў кампанентах і прэпаратах крыві.

У краінах еўрапейскай супольнасці людзі здаюць кроў цалкам бескарысліва, не разлічваючы ні на якія ўзнагароджанні і льготы. І праблемы з донарскімі кадрамі там не існуе. У гэтых краінах няма такога звання, як «Ганаровы донар», там усе донары ў пашане. У Даніі, да прыкладу, на кожную тысячу насельніцтва прыходзіцца сто донараў. У Японіі на чалавека, які не прыняў удзел у Дні донара, могуць не толькі коса паглядзець, але і пачаць яго пазбягаць. Здаваць кроў рэгулярна лічыцца прыкметай добрага тону.

Слова донар паходзіць ад лацінскага donare – дарыць. Біблейскі выраз «не оскудеет рука дающего» да донара мае самае непасрэднае дачыненне. Дарослы чалавек без небяспекі для свайго жыцця можа страціць каля літра крыві. На станцыі пералівання крыві бяруць 400 мл, гэтая колькасць крыві аднаўляецца арганізмам вельмі хутка. Эндакрынная і імунная сістэмы арганізма донара атрымліваюць магутны стымул для працы. Людзі, якія доўгі час здаюць кроў, не схільныя да прастудных захворванняў і грыпу, радзей пакутуюць ад анкалагічных захворванняў і захворванняў сістэмы кровазвароту. Дабратворна ўплывае донарства і на псіхічнае здароўе чалавека.

Паводле матэрыялаўДУ «Мінскі абласны ЦГЭі грамадскага здароўя»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 чэрвеня 1868 года нарадзіўся аўстрыйскі імунолаг Карл Ландштэйнер, які атрымаў у 1930 годзе Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека. Упершыню гэтае свята...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика