Улюбёныя ў дзяцей і працу
15.06.2018
—
Разное
|
>
Несці адказнасць за здароўе і жыццё дзяцей — асноўная мэта, якая стаіць перад медсёстрамі псіханеўралагічнага і траўматалага-артапедычнага аддзяленняў абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра «Ветразь» Марынай Скрыдлеўскай і Таццянай Новік. Абедзве прысвяцілі медыцыне ўсё жыццё, у цэнтры працуюць больш за 10 гадоў. Падчас працоўнай змены, якая доўжыцца 24 гадзіны, кожная нясе адказнасць прыблізна за 70 дзетак, што праходзяць рэабілітацыю і адпачываюць тут. У абавязкі Марыны Іосіфаўны і Таццяны Анатольеўны ўваходзяць выкананне назначэнняў урача, меранне тэмпературы і артэрыяльнага ціску, правядзенне фізіяпрацэдур. Таксама яны робяць уколы, аналізы, працуюць з дакументацыяй, маюць зносіны з бацькамі адпачывальнікаў. Апроч гэтага, ім трэба быць яшчэ і выдатнымі псіхолагамі: адчуваць настрой дзіцяці, мець падыход да кожнага. І гэта ў іх атрымліваецца выдатна. Сёлета абедзве ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Пытаюся ў Марыны і Таццяны, у чым сакрэт прафесійнага поспеху і як атрымліваецца знайсці падыход да дзетак. У адзін голас адказваюць: — Трэба любіць сваю працу і дзяцей. Паспрачацца немагчыма. Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Несці адказнасць за здароўе і жыццё дзяцей — асноўная мэта, якая стаіць перад медсёстрамі псіханеўралагічнага і траўматалага-артапедычнага аддзяленняў... |
|