«Дапытвалi 6 гадзiн». Як развiваецца крымiнальная справа лектараў, якiя вучылi праграмiстаў па-беларуску
15.06.2018 16:12
—
Разное
|
Грамадскае аб’яднанне бясплатна навучала праграмістаў, але Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю не ўпершыню Праверка адбываецца з сакавіка 2017 года. За гэты час кіраўніцтву Інстытута тройчы дасылалі лісты, у якіх паведамлялі пра адсутнасць злачынства. Але ў чэрвені 2018 года была прад’яўлена пастанова пра завядзенне справы.
У чарговы раз яго дапыталі 8 чэрвеня. Допыт працягваўся 6,5 гадзін. Ён мяркуе, што міліцыя не можа паверыць, што такі аб’ём лекцыяў можна чытаць без аплаты, на грамадскіх пачатках. «Псіхолагі кажуць, што калі чалавек нешта не ведае, то ён пачынае запаўняць гэтае няведанне чымсьці знаёмым. Яны працуюць з крыміналам, таму шукаюць яго і ў нас», – дадаў наш суразмоўца. Паўлу шкада, што гэтыя дзеянні ДФР негатыўна ўплываюць не толькі на імідж Інстытута, навукоўцаў, але і Беларусі ў цэлым: ІТ-інвестары лішні раз падумаюць, ці варта звязвацца з краінай, дзе перашкаджаюць дзейнасці якаснай спецыялізаванай адукацыі, лiчыць ён. Хутчэй за ўсё гэты ціск скончыцца нічым праз год-два, мяркуе Павел. Але, на жаль, гэта «фактычна выкрэсліла год жыцця ў паўсотні чалавек».
Інстытут матэматыкі і кібернетыкі быў створаны ў 1997 годзе. З самага пачатку ён працаваў хутчэй як навуковая ўстанова: займаўся даследваннямі, ствараў тэорыі. «Калі мы прыйшлі да практычнага рашэння пытання аб асвеце, аказалася, што ў Беларусі існуе Кодэкс аб адукацыі, які моцна абмяжоўвае магчымасць стварэння ўніверсітэту. Але ён цалкам дазваляе, прычым без ліцэнзіі, рабіць бясплатныя лекцыі. Мы спыніліся на гэтым фармаце для таго, каб падрыхтаваць усё неабходнае для будучага ўніверсітэта: стварыць падручнікі, адпрацаваць тэорыю, тэрміналогію. Па магчымасці – кадры», – дадаў дырэктар грамадскага аб’яднання. Новая асветная праграма пачалася ў 2013 годзе. Лекцыі праводзіліся ў арэндаваных памяшканнях Дома быта, БЦ «Цітан». У 2014 годзе з’явілася магчымасць адкрыць беларускамоўную праграму у ровенскім МЭГУ.
Раней заняткі праводзіліся паралельна. У Мінску навучалі матэматыцы, праграмаванню, новым кампутарным тэхналогіям, «якім увогуле нідзе ў свеце не вучаць, бо гэта эксклюзіўныя вынаходнiцтвы Інстытута». Наведаць іх мог любы слухач. Павел не выключае, што пасля спынення крымінальнай справы далучыцца да беларускамоўнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча, які зараз ствараюць энтузіасты з Таварыства беларускай мовы.
Чытайце таксама:
|
|