У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. 21.by

У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ

18.06.2018 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. 25-гадовы мужчына ўцёк, але пазней быў затрыманы.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Завадскога РУУС сталіцы Таццяна Маісеева, уладальніца аўтамабіля "Mazda CX-5" перадала яго супрацоўнікам аўтамыйкі для хімчысткі салона. Але адзін з іх вырашыў з'ездзіць на чужой машыне за сваёй дзяўчынай. Ён не толькі не меў пасведчання кіроўцы, але і быў у стане алкагольнага ап'янення. Пасля дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль быў аб'яўлены ў вышук, як скрадзены. Неўзабаве яго знайшлі ў кювеце. Пошукам аўтамыйшчыка займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

У адносінах маладога чалавека за ўгон машыны распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама былі складзены некалькі пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адзначаецца, што раней аўтамыйшчык да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. 25-гадовы мужчына ўцёк, але пазней быў затрыманы. Як інфармуе афіцыйная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика