На Гродзеншчыне мужчыну распранулі дагала і прывязалі ў лесе скотчам да дрэва. 21.by

На Гродзеншчыне мужчыну распранулі дагала і прывязалі ў лесе скотчам да дрэва

18.06.2018 22:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

На Гродзеншчыне мужчыну распранулі дагала і прывязалі ў лесе скотчам да дрэва. Яго аднавясковец вырашыў учыніць самасуд. Цяпер у яго дачыненні распачалі крымінальную справу, артыкул — "Незаконнае пазбаўленне волі".

Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў паведаміў некаторыя падрабязнасці. Жыхар вёскі, у якога з падворку знікаў недарагі сельскагаспадапчы інвентар, "прызначыў" вінаватага, хаця і не меў доказаў. Больш таго, ён вырашыў учыніць самасуд. Аднойчы ён прымусіў мужчыну сесці да яго ў машыну і адвёз у лес, дзе прывязаў да дрэва. На шчасце, праз некалькі гадзін пацярпелы здолеў вызваліцца і аголены вярнуўся ў сваю вёску. Ён патэлефанаваў у міліцыю і распавёў пра здарэнне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net На Гродзеншчыне мужчыну распранулі дагала і прывязалі ў лесе скотчам да дрэва. Яго аднавясковец вырашыў учыніць самасуд. Цяпер у яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика