На Зыбіцкай мінчук скраў лангборд у дзіцяці, які пасля скралі ў яго. 21.by

На Зыбіцкай мінчук скраў лангборд у дзіцяці, які пасля скралі ў яго

19.06.2018 19:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Facebook

На Зыбіцкай вуліцы беларускай сталіцы мінчук скраў лангборд у дзіцяці, які пасля скралі ў яго. Пра гэтую крымінальную гісторыю паведаміла афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Алена Свірыдава. Здарэнне адбылося 11 чэрвеня. У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што ў яго непаўналетняга сына малады чалавек папрасіў пакатацца на лангбордзе (яго кошт складае 552 рублі). Калі яго атрымаў, з'ехаў і не вярнуўся.  
 
Аператыўнікі знайшлі зламысніка. Ім аказаўся 17-гадовы жыхар Лагойска, які раней ужо быў асуджаны за падобныя дзеянні. Паводле слоў затрыманага, ён хацеў вярнуць хлопчыку лангборд. Але пакінуў яго на нейкі час каля адной з устаноў на Зыбіцкай, і лангборд быў скрадзены невядомым. Міліцыя знайшла і гэтага зламысніка, праводзіцца праверка.

У адносінах маладога чалавека, які першым скраў лангборд, распачалі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Facebook На Зыбіцкай вуліцы беларускай сталіцы мінчук скраў лангборд у дзіцяці, які пасля скралі ў яго. Пра гэтую крымінальную гісторыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика