Пажар на палігоне пад Баранавічамі тушаць вайскоўцы і верталёт МНС
20.06.2018 22:56
—
Разное
|
Фота: Дзмітрый Папкоў / intex-press.by Пажар каля 230-га агульнавайсковага палігона ў Баранавіцкім раёне тушаць вайскоўцы разам з супрацоўнікамі МНС, перадае Пра пажар леса каля вёскі Тартакі 20 чэрвеня каля 11-й гадзіны паведамілі са Слонімскага лясгаса. Ад моцных парываў ветру агонь пайшоў у бок палігона. Там вайскоўцы і ратавальнікі здолелі яго лакалізаваць, не дапусціўшы распаўсюду. Як п Цяпер працягваецца змаганне з асобнымі ачагамі агню. Задзейнічаныя 13 пажарных разлікаў — сем ад Узброеных сілаў і 6 ад МНС. Таксама з пажарам змагаецца верталёт Мі-8 авіяцыі МНС. Паведамляецца, што жыхарам бліжэйшых населеных пунктаў агонь не пагражае. Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычыны пажару высвятляюцца. Паводле інфармацыі Мінабароны, 20 чэрвеня на палігоне баявыя стрэльбы не праводзіліся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Дзмітрый Папкоў / intex-press.by Пажар каля 230-га агульнавайсковага палігона ў Баранавіцкім раёне тушаць вайскоўцы разам з супрацоўнікамі МНС, перадае БЕЛТА са...
|
|