Спаборнічаюць санітарныя дружыны
22.06.2018
—
Разное
|
14 камандаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сустрэліся на пляцоўцы ў лясным масіве Караліна, каб праверыць сваю гатоўнасць да работы ў выпадку розных надзвычайных сітуацый. Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з жараб’ёўкі і праходзілі ў пяць этапаў. Кожная санітарная дружына атрымала свой нумар і ацэначны маршрутны ліст. У ходзе першага этапу было прадэманстравана табельнае аснашчэнне грамадзянскіх фарміраванняў і ўменне ім карыстацца. У выніку, члены сандружыны прыводзілі ў рабочае становішча санітарныя насілкі, а таксама выконвалі нарматыў па надзяванні процівагаза на сябе і ўмоўнага паражонага. На другім этапе судзейская камісія ацэньвала дзеянні камандаў ва ўмоўным ачагу камбінаванага паражэння. Асабовы састаў санітарных дружын працаваў у ватна-марлевых павязках або рэспіратарах. Неабходна было не толькі правесці выратавальныя работы, а і адшукаць паражоных і аказаць першую медыцынскую дапамогу. Для праходжання трэцяга і чацвёртага этапаў удзельнікам неабходна было прыгадаць алгарытм дзеянняў у ачагах хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання, пры гэтым працаваць прыйшлося з прымяненнем індывідуальных сродкаў абароны. Пяты этап – тэарэтычны конкурс. Ацэнку на этапах давалі спецыялісты – работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Дружыны спаборнічалі з запалам, таму што кожнай хацелася быць лепшым санітарным фарміраваннем грамадзянскай абароны раёна. Тытул пераможцы заваявала каманда Стаўбцоўскіх электрычных сетак. Другое месца замацавалі за сабою ўдзельнікі каманды ДЭУ № 62, трэцяе – удзельнікі каманды Стоўбцыгаза. – Спаборніцтвы паказалі, што санітарныя фарміраванні грамадзянскай абароны раёна ў цэлым падрыхтаваны да любых нечаканасцяў, – падвёў вынікі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын, – а ўсе недахопы, якія прынеслі штрафныя ачкі, будуць імі вывучаны і ў бліжэйшы час ухілены. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 камандаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сустрэліся на пляцоўцы ў лясным масіве Караліна, каб праверыць сваю гатоўнасць да работы ў выпадку розных...
|
|