Спартакіяда
22.06.2018
—
Разное
|
ПАМЯТНЫ ПРЫЗ І ДЫПЛОМ На базе Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла ХІІ Мінская абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу. У мерапрыемстве, якое арганізаваў Мінскі абласны камітэт прафсаюза, прынялі ўдзел 22 каманды, якія аб’ядналі ў сваіх радах больш за трыста сельскіх працаўнікоў. Удзельнікаў шчыра віталі і жадалі ім перамогі першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар, старшыня беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. Праграма спаборніцтваў уключала такія віды спорту, як валейбол, гіравы спорт, міні-футбол, настольны тэніс, лёгкая атлетыка, стральба пулявая і дартс. Барацьба была напружанай. Каманда нашага раёна заняла агульнакаманднае дзясятае месца. Упершыню праводзіліся спаборніцтвы сярод першых намеснікаў старшынь райвыканкамаў, начальнікаў упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Асабліва вызначыўся кіраўнік сельскагаспадарчай галіны нашага раёна Дзяніс Колясень, які заняў першае месца. Дзянісу Сяргеевічу ўручаны памятны прыз і дыплом пераможцы.
МАЛАДЫ СПАРТЫЎНЫ АПЕРАТАР Яўген Клімовіч зусім нядаўна прыйшоў у калектыў раённага вузла паштовай сувязі, але адразу заявіў пра сябе. У першую чаргу праславіўся малады чалавек, які працуе аператарам бухгалтэрыі, як заўзяты футбаліст. Красамоўным пацвярджэннем Яўгенавага футбольнага захаплення стаў удзел у ведамаснай абласной спартакіядзе, дзе, згодна з вынікамі гульні, ён быў абраны ў склад каманды Мінскай вобласці. Гэтая каманда будзе змагацца за званне мацнейшай на футбольным полі падчас спартакіяды РУП «Белпошта». Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАМЯТНЫ ПРЫЗ І ДЫПЛОМ На базе Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла ХІІ Мінская абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага...
|
|