На XIV беларуска-літоўскім эканамічным форуме было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раёнам і літоўскім горадам Зарасай. 21.by

На XIV беларуска-літоўскім эканамічным форуме было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раёнам і літоўскім горадам Зарасай

22.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8531 (Копировать)У першай палове чэрвеня ў Віцебску праходзіў XIV беларуска-літоўскі эканамічны форум. У яго рабоце прымалі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-асацыяцый Беларусі і Літвы, дзелавых колаў абедзвюх краін.

У межах форуму Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і літоўскі холдынг VMG падпісалі дагавор па стварэнні дрэваапрацоўчага комплексу на Віцебшчыне. Праект прадугледжвае стварэнне лесапільнай вытворчасці, а таксама фабрык па выпуску драўнінна-стружачных пліт і мэблі. Па словах генеральнага дырэктара кампаніі VMG Эгідзіуса Моцкуса, агульны аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў суму каля 100 мільёнаў еўра, прадугледжваецца стварэнне не менш 500 працоўных месцаў. Пад размяшчэнне вытворчасці літоўскія бізнесмены выбралі пляцоўку ў Чашніцкім раёне, пры гэтым прапрацоўваецца магчымасць рэалізацыі праекта на ўмовах свабоднай эканамічнай зоны.

Не менш актуальнай для Віцебшчыны застаецца і тэма развіцця міжрэгіянальнага партнёрства. На форуме дагаворы аб супрацоўніцтве падпісалі Віцебск і літоўскі Паневежыс, наш Шаркаўшчынскі раён і горад Зарасай (Літва). Адміністрацыі Міёрскага раёна і літоўскага горада Анікшчай рыхтуюць аналагічнае пагадненне на перспектыву. На думку старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай, вельмі важна далучаць да такога супрацоўніцтва, акрамя рэгіёнаў і населеных пунктаў, як мага больш камерцыйных і грамадскіх арганізацый. Яны змогуць аператыўна сфармуляваць агульныя інтарэсы і падабраць партнёраў, прыцягнуць сродкі еўрапейскіх праграм для сумесных праектаў. У гэтым напрамку вырашылі таксама развіваць далейшае супрацоўніцтва.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раёнам і літоўскім горадам Зарасай падчас беларуска-літоўскага форуму ў Віцебску падпісалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака і мэр Зарасайскага раённага самакіравання Літоўскай рэспублікі Нікалаюс Гусевас. Падчас сумеснай работы дэлегацыя нашага раёна атрымала магчымасць прадставіць удзельнікам міжнароднага форуму некалькі інвестыцыйных прапаноў, што могуць быць рэалізаваны на тэрыторыі нашага раёна і гарадскога пасёлка. У ліку такіх прапаноў: арганізацыя вытворчасці экалагічна-чыстага драўніннага паліва; адкрыццё харчовай вытворчасці на невыкарыстоўваемых плошчах былога хлебазавода; стварэнне вытворчасці па выпуску гліфасатаў; арганізацыя новай вытворчасці на невыкарыстоўваемых плошчах былога спіртзавода; арганізацыя вытворчасці пластыкавых вокнаў; арганізацыя экспартна арыентаванай дрэваапрацоўчай вытворчасці ў аграгарадку Верацеі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_8523 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика