3 днём нараджэння, Смаргонь! Віншаванне мясцовай улады
25.06.2018
—
Разное
|
ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
У знамянальны дзень 515-годдзя Смаргоні прыміце самыя шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні. Такі ганаровы ўзрост горада дазваляе перанесціся ў глыбіні стагоддзяў і прасачыць прой-дзены шлях, на якім было прыгожае і трагічнае, гераічнае і стваральнае. За сваю шматвекавую гісторыю горад спусташаўся варожымі нашэсцямі. Асабліва многа выпрабаванняў выпала на лёс смаргонцаў у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Тысячы гараджан загінулі ў няроўнай бітве з ворагамі, абараняючы Радзіму. Мінулі дзесяцігоддзі. Горад выстаяў і выжыў. Падняўся з руінаў і попелу дзякуючы высокаму энтузіязму, самаадданай працы гараджан. Смаргонь і сёння па-новаму адбудоўваецца, добраўпарадкуюцца двары і вуліцы. Вядучая роля ў развіцці эканомікі належыць прамысловым прадпрыемствам, прадукцыя якіх вядома не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. У дзень юбілею мы аддаём даніну ўдзячнасці і прызнання нашым жыхарам за працоўныя поспехі і прафесійныя дасягненні на карысць Смаргоні. Паважаныя землякі! Жадаем вам светлага, святочнага настрою, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у працы на карысць роднага горада. Гэта свята для вас, гараджане і госці, і мы хочам, каб яно вам запомнілася. Запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел у юбілейных мерапрыемствах. 3 днём нараджэння, горад Смаргонь! Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Смаргонскі раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Фотаздымак прадастаўлены Аксік-Відэа Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАРАГІЯ СЯБРЫ! |
|