Жыве старонка родная. 21.by

Жыве старонка родная

25.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адметным у Год малой радзімы ў нашым раёне сталі традыцыйныя святы вёсак, якія праходзяць у невялікіх маланаселеных вёсачках. Увага да гісторыі маленькіх населеных пунктаў, да быту і ладу жыцця іх жыхароў нараджае ў сэрцах нашчадкаў шчымлівы лёгкі сум аб імгненнях дзяцінства, непаўторнай маладосці, аб бацьках, дзядулях і бабулях, вяртае на родныя сцежкі жыцця.


Юбіляры

У мінулую суботу жыхары, дачнікі і госці вёскі Рудня Астравітая адзначалі свята роднай вёскі.
“Згодна перапісу 1897 года гэта паселішча з’яўлялася панскай сядзібай пры паштовай дарозе Ігумень – Мар’іна Горка пры рэчцы Гаць. У той час тут было 14 двароў і 95 жыхароў, дзейнічалі вінакурны і півавараны заводы, два вадзяных млына, кузня. Вядомы даследчык Шпілеўскі пісаў, што руднянскае віно і піва прадавалі ў Чэрвені і іншых карчмах і заезных дварах паблізу. Таксама з летапісу вядома, што сядзіба Астравітая Рудня належала пану Буглаку, славілася распрацоўкамі балацяной жалезнай руды, адсюль і назва вёскі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе маёнтка быў створаны саўгас імя Калініна, а зараз вёска ўваходзіць у склад калгаса ААТ “10 з’езд Саветаў”.
З гэтага невялікага экскурсу ў гісторыю вёскі пачаўся ўрачысты канцэрт з ушанаваннем паважаных і заслужаных людзей Рудні Астравітай. Стараста вёскі Марыя Граблюк уручыла каравай старшыні Кліноцкага сельскага выканкама Васілю Сурагу. У прывітальным слове да вяскоўцаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка падкрэсліла значнасць такіх мерапрыемстваў для населеных пунктаў раёна:
— Гэта добрая нагода аддаць даніну павагі памяці героям-землякам, працаўнікам, якія рупліва шчыравалі ў калгасе, на вялікім жывёлагадоўчым комплексе. Шмат людзей прысутнічае на свяце – значыць ёсць цікавасць да жыцця роднай старонкі, ёсць жаданне выказаць словы ўдзячнасці аднавяскоўцам, былым суседзям і тым, хто сёння наладжвае жыццё ў Рудні Астравітай.
Пад гучныя апладысменты прысутныя на свяце віталі ветэранаў працы Валянціну Калтовіч, Вольгу Шырокую, Веру Каленік, Марыю Канапелька. Падарункі таксама атрымалі доўгажыхары вёскі – Ксенія Сямёнаўна Краснагір (95) і Іван Уладзіміравіч Андрончык (88), а таксама адзначылі сёлетніх юбіляраў – Кіма Краснагіра, Раісу Макейчык, Галіну Лысую, Таццяну Паўленка, Алу Юркову, Любоў Балоціну, Дзмітрыя Горгуна.

 

Разам з самым маленькім жыхаром Станіславам на імправізаваную сцэну паклікалі яго бацькоў Ганну і Дзмітрыя Казакевічаў. Цёплымі словамі сустракалі шлюбных юбіляраў – Раісу і Мікалая Макейчык, Фаіну і Віктара Макейчык. Два родныя браты разам з жонкамі адзначаюць у гэтым годзе юбілеі вяселляў.
Водгукі адабрэння і словы ўдзячнасці выказалі аднавяскоўцы стараннай шматдзетнай сям’і Агейчык. На свята прыйшлі ўсе — маці Наталля, бацька Віталь і чатыры сыны – Станіслаў, Андрэй, Ілья і Мацвей. “Спадзяёмся, што з’явіцца тут і лапачка-дачушка” – такое пажаданне выказалі землякі.
Радуюць вока вяскоўцаў дагледжаныя прысядзібныя участкі жыхароў Рудні Астравітай, але самы прыгожы ў Таццяны Жарковай – так вырашылі аднавяскоўцы і кіраўніцтва сельсавета. А лепшай рукадзельніцай прызналі Людмілу Бандарык, былога ветурача гаспадаркі. Ёй падарунак і словы ахаплення ад аднавяскоўцаў. На свяце яна паказала свае лепшыя работы з вышыванкай.
Увесь святочны дзень віталі гледачоў канцэртнымі нумарамі ўдзельнікі вакальнай групы народнага ансамбля народнай песні “Азяраначка” Азёрнаўскага сельскага Дома культуры, работнікі Турэцкага сельскага Дома культуры, самадзейныя артысты са Смалявіцкага раёна з вёскі Усяж. Задавальненне атрымалі дарослыя і дзеці ад атракцыёнаў, прадстаўленных прадпрымальнікамі раёна і работнікамі раённага Цэнтра культуры і адпачынку.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адметным у Год малой радзімы ў нашым раёне сталі традыцыйныя святы вёсак, якія праходзяць у невялікіх маланаселеных вёсачках. Увага да гісторыі маленькіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика