“И живем мы на земле доброй за себя и за того парня”. 21.by

“И живем мы на земле доброй за себя и за того парня”

27.06.2018 15:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Гэта гераічная і разам з тым трагічная падзея адбылася ў першыя дні далёкага 41-га і цяпер, праз 77 гадоў, вярнулася да нас, нашчадкаў, аднавілася, абапіраючыся на ўспаміны, і ўвасобілася ў імені на некалі “нямой” магіле сярод лесу… Я маю на ўвазе месца пахавання пастуха Фрынькі, пра якога раёнка расказвала напярэдадні Дня Перамогі (у нумары ад 5 мая бягучага года). Яго гісторыя знайшла водгук у многіх сэрцах – у рэдакцыю прыходзілі лісты, з якімі нашы верныя чытачы таксама знаёмыя, не адзін раз устрывожана звінеў тэлефон… І лагічным завяршэннем усяго гэтага стала мерапрыемства, якое адбылося 20 чэрвеня, за лічаныя дні да чарговай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай, у лесапаласе, што каля дарогі з Каменца ў Жабінку, недалёка ад Прускі Велівейскай.

Тут, у цяні дрэў ля крыжыка, сабраліся тыя, хто меў адносіны да раскрыцця жыццёвай гісторыі пастуха Францішка, і людзі, неабыякавыя да мінулага сваёй малой радзімы. Асабліва пранікнёна гучаў пад адкрытым небам запіс песні “За того парня” ў выкананні Льва Лешчанкі, радок якой вынесены ў загаловак гэ­тага матэрыялу.

Аўтар артыкула, прысвечанага подзвігу пастуха Францішка, камянчанка Вера Семчына яшчэ раз нагадала слухачам падзеі яго нядоўгага, але, бе­зумоўна, недарэмнага жыцця. Ёй дапамаглі ў тым аўтар гэтых радкоў і ганаровыя госці мерапрыемства: Марыя Мікала­еўна Калупановіч і Марыя Сцяпанаўна Іванюковіч з Прускі Ве­лівейскай і сваячка Фрынькі Галіна Васільеўна Бязручка з Каменца. Іх успаміны асабліва каштоўныя цяпер, калі вайна ўсё далей і далей адсоўваецца ад нас, але ў памяці застаецца назаўсёды.

Дарэчы быў таксама і аповед яшчэ аднаго госця паважанага ўзросту – Паўла Кірылавіча Грысевіча са Шчэрбава, які, як і смелы юнак Францішак, быў пастухом. Паўлу Кірылавічу былі ўручаны ў падарунак радыё­прыёмнік у памяць аб Фрыньку і запіс музычнай пьесы “Песня адзінокага пастуха” (авечкі, як зазначыў дзядуля, увогуле любяць слухаць дудку). Нам, слухачам, здавалася, што цудоўны музычны твор Поля Марыа там, на небе, чуе таксама і Францішак…
У гэты дзень прыйшлі да магілы Фрынькі, як і абяцалі, вучні 7 “А” класа СШ №2 Каменца, іх настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Власюк і класны кіраўнік Наталля Семянюк. Дзеці агучылі свае невялікія сачыненні, прысвечаныя подзвігу юнака з Прускі Велівейскай, якія ў свой час таксама выходзілі на старонках нашай газеты.


А госця з Камянюкаў Дар’я Казакевіч, колішняя вучаніца Веры Семчынай, зачытала верш, пры­свечаны Францішку, які днямі апусціла ў скрынку рэдакцыі на аўтастанцыі невядомая 17-гадовая дзяўчынка Святлана. Ак­рамя таго, Даша расчуліла ўсіх пранікнёным выкананнем песні “Это просто война”. Пасля яе школьнікі з хваляваннем выканалі ганаровую і адказную мі­сію – прымацавалі да крыжа таблічку, на якой кожны сёння можа прачытаць імя – “Дацкевіч Францішак Дзмітрыевіч”.

Сваімі думкамі падзяліліся з прысутнымі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Громік, старшыня раённага савета ве­тэранаў Валянціна Маеўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмі­ла Жураўлёва і старшыня Пелі­шчанскага сельвыканкама Святлана Галубковіч, падкрэсліўшы, як важна сёння захоўваць памяць аб мінулым увогуле і гераічным учынку юнага пастуха ў прыватнасці.

Словы ўдзячнасці за дапамогу ў падрыхтоўцы мерапрыемства пачулі метадыст Камянецкага раённага Дома культуры па народнай творчасці і фальклоры Наталля Дзямчук; Мікалай Громік; галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Змеева; прадстаўнікі рэдакцыі (у т. л. загадчык выдавецкага аддзела Станіслаў Грыцук і галоўны рэдактар Віктар Дулевіч) за дапамогу ў вырабе ўказальнікаў і таблічкі; супрацоўнікі Камянецкага лясніцтва (асабліва – ляснічы Ігар Мацюшык), чыімі намаганнямі была расчышчана тэрыторыя ля магіл Фрынькі і Марыі і Карпа Шапятоўскіх (пра іх мы пісалі летась) і ўстаноў­лены ўказальнікі да гэтых двух пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай; Да­р’я Казакевіч і яе ма­ма Наталля.

Вялікі дзякуй за ўдзел у мерапрыемстве дзецям з гуртка “Чароўная саломка” пры РДК (кіраўнік – Наталля Дзямчук), прадстаўнікам Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У. Ігнатоўскага і раённай дзі­цячай бібліятэкі, а таксама ўвогуле ўсім, хто не застаўся абыякавым і прыйшоў, каб яшчэ раз узгадаць гераічны ўчынак юнага пастуха, які страціў жыццё, але перамог…

P. S. У хуткім часе магіла Францішка будзе асвячана. Жадаючыя змогуць далучыцца.

Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта гераічная і разам з тым трагічная падзея адбылася ў першыя дні далёкага 41-га і цяпер, праз 77 гадоў,... Сообщение “И живем мы на земле доброй за себя и за того...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика