Ад нападу быка на Случчыне загінуў чалавек. 21.by

Ад нападу быка на Случчыне загінуў чалавек

27.06.2018 15:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У вёсцы Маяк Суцкага раёна каля фермы знайшлі труп 54-гадовага вартаўніка. Здарэнне адбылося зранку 24 чэрвеня, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Па словах першага намесніка начальніка Слуцкага РАУС Аляксандра Шаравара, праваахоўнікі разглядаюць версію, што мужчыну смяротна траўмаваў бык. Перад гэтым жывёла нібыта несанкцыянавана пакінула памяшканне фермы. Разам з тым, разглядаюцца і іншыя версіі здарэння.

Дарэчы, яшчэ адно здарэнне з быком адбылося ў той самы дзень у тым жа Слуцкім раёне. У раённую лякарню быў дастаўлены 68-гадовы жыхар вёскі Ячава, якога траўмаваў бык. 

Сваякі і суседзі, якія сталі відавочцамі здарэння, распавялі падрабязнасці. Бык пашкодзіў загароду і ўцёк з загона. Мужчына паспрабаваў вярнуць жывёлу на месца, падчас чаго атрымаў траўмы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У вёсцы Маяк Суцкага раёна каля фермы знайшлі труп 54-гадовага вартаўніка. Здарэнне адбылося зранку 24 чэрвеня, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика