Дыпломы І ступені міжнароднага конкурсу — у кіраўчан!. 21.by

Дыпломы І ступені міжнароднага конкурсу — у кіраўчан!

29.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Диплом

У мінулым годзе было аб’яўлена аб правядзенні конкурсу па гісторыі «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі грамадства” ў межах праекта “Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне”, які быў арганізаваны Прадстаўніцтвам зарэгістраванай суполкі “Deutscher Volkshochshul – Verband e.V” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА “Гісторыка”.
Фокусам конкурсу сталі малавывучаныя старонкі беларускай гісторыі другой паловы ХХ стагоддзя (1945-1991гг.): гісторыя рэчаў і падзей, чалавечых лёсаў і адносін, іх узаемасувязь з жыццём краіны і грамадства. Асноўнай умовай удзелу ў праекце з’яўлялася выкарыстанне фотаздымкаў, зробленых у другой палове ХХ стагоддзя, а таксама інтэрв’ю з відавочцам адлюстраваных на фота падзей і з’яў.
На конкурс “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці” было даслана 98 работ. Перамогу атрымалі 18. Вельмі прыемна, што дыпломам 1 ступені ў намінацыі “Эсэ” была адзначана работа кіраўчаніна Дзмітрыя Стэльмаха “Чалавек працы”, за кіраўніцтва ў падрыхтоўцы даследчай работы дыпломам узнагароджана куратар Н.В.Стэльмах, метадыст ЦДАДіМ.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага гістарычнага конкурсу для моладзі “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці” адбылося ў мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура ў Мінску.
Удзел у мерапрыемстве прынялі лаўрэаты конкурсу, члены журы, прадстаўнікі партнёрскіх і міжнародных арганізацый: Фонду імя Кёрбера, міжнароднай сеткі EUSTORY, Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым годзе было аб’яўлена аб правядзенні конкурсу па гісторыі «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі грамадства” ў межах праекта “Конкурсы па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика