30 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. 21.by

30 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру

29.06.2018 17:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы, удзень па Гомельшчыне і Магілёўшчыне прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўночны 6-11 метраў за секунду, уначы з парывамі да 14 метраў за секунду, зранку і ўдзень на значнай частцы тэрыторыі — да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з моцным ветрам сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 9 да 15 цяпла, па паўднёвым усходзе — да +18 градусаў. Удзень ён падымецца да +15...+21.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика