Сёння на вуліцы Якуба Коласа прайшло свята “Добры дзень, суседзі”. 21.by

Сёння на вуліцы Якуба Коласа прайшло свята “Добры дзень, суседзі”

01.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі Вы сёння вечарам не зразумелі, што адбывалася ў адным з мікрараёнаў горада і адкуль даносіліся гукі музыкі, то спяшаемся паведаміць, што жыхары вуліцы Якуба Коласа 30 чэрвеня дружна адзначалі свята вуліцы “Добры дзень, суседзі”.


Сабраліся ўсе, ад малога да старога, прыходзілі паслухаць канцэртную праграму цэлыя сем’і, бо гэта быў час іх адпачынку і добрага настрою.

Артысты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў межах мастацкага творчага праекта “Лета ў горадзе” выступілі са святочнай віншавальнай праграмай, падаравалі гасцям свае таленты і магчымасць правесці вечар весела разам са сваімі суседзямі. Таксама ўсіх прысутных чакала выстава-продаж работ аддзела народнай творчасці і рэтра-дыскатэка.

А. ШЫМКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі Вы сёння вечарам не зразумелі, што адбывалася ў адным з мікрараёнаў горада і адкуль даносіліся гукі музыкі, то спяшаемся паведаміць, што жыхары вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика