Хацімчане аб Беларусі і беларусах
02.07.2018
—
Разное
|
Быць беларусам — што гэта значыць? Аляксандр Каржоў: Назавіце некалькі значных падзей у гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус? Наталля Сцефанцова: — Ёсць шмат падзей, якія ў сукупнасці ствараюць гісторыю Беларусі і беларусаў. Вельмі цяжка выдзеліць з іх найбольш важныя. Упэўнена, што ніколі не забудуцца гераізм і ахвяры беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кажучы пра знакавыя даты, нельга не ўзгадаць і пра дзейнасць нашага першадрукара Францішка Скарыны, і, безумоўна, проста немагчыма не спыніцца на станаўленні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць кожны беларус? Ірына Янчанка: — Мне вельмі блізкія многія традыцыі, якія засталіся ў памяці беларусаў яшчэ з даўніх часоў. Абрадавае свята Купалле, дзіўная і смачная Масленіца, вясёлыя святочныя Калядкі, амаль забытае гуканне вясны… Наш народ мае самабытную культуру, традыцыі абрады. Мы шануем іх і павінны рабіць усё, каб нашы дзеці таксама іх памяталі і перадавалі сваім дзецям. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Быць беларусам — што гэта значыць? Аляксандр Каржоў: — Быць беларусам для мяне — гэта перш за ўсё быць грамадзянінам, сапраўдным патрыётам сваёй краіны,...
|
|