923 подпісы за наданне Дню Волі статуса дзяржаўнага свята
03.07.2018 12:52
—
Разное
|
3 ліпеня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) накіравалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта подпісы з заклікам зрабіць Дзень Волі (25 сакавіка) дзяржаўным святам. Подпісы былі сабраныя Каментуе ініцыятыву старшыня БСДП Ігар Барысаў: - Мы вырашылі нагадаць уладзе, што сапраўдным днём Незалежнасці ў краіне з’яўляецца 25 сакавіка. Менавіта тады была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і дзякуючы гэтаму дню ёсць не толькі цяперашняя Беларусь, аднак і цяперашняя ўлада. Гэта факт, які ўжо прызнае не толькі дэмакратычнай і навуковая супольнасць, аднак і цяперашняя ўлада. Лідэр сацыял-дэмакратаў лічыць, што цяперашняя дзяржаўная ідэалогія ўпёрлася ў сваю столь і перастала развівацца. Прызнанне Дня Волі дзяржаўным святам істотна пашырыць ідэалагічныя далягляды і перастане дзяліць беларускае грамадства. - Святкаванне 100-годдзя БНР у Беларусі задала новы фармат правядзення свята. Менавіта свята, а не пратэсту і гэта выгадна не толькі нацыянальна арыентаваным грамадзянам, аднак і самой уладзе. Таму прызнанне гэтай даты на дзяржаўным узроўне можа стаць лагічным завяршэннем святкавання 100-годдзя БНР, - кажа Ігар Барысаў. Старшыня БСДП нагадвае, што першы ўрад БНР быў сацыял-дэмакратычным, а шмат хто з дзеячоў тагачаснай Грамады стаялі ля вытокаў стварэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, альтэрнатыўнага праекта па стварэнні сучаснай Беларусі, якая атрымалася толькі з другой спробы. Усё гэта частка нашай гісторыі, якая паказвае пераемнасць і якую варта шанаваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 ліпеня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) накіравалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта подпісы з заклікам зрабіць Дзень Волі (25 сакавіка)...
|
|