Обкос дорог для дорожной службы – не менее важная задача
04.07.2018
—
Разное
|
Калі ў некаторых службаў у пэўныя перыяды бывае “зацішша”, то пра дарожную такога не скажаш – спраў у прадстаўнікоў гэтай прафесіі хапае круглы год. У летні час гэта не толькі грэйдзіраванне, асфальтаванне, падсыпка, а і абкос прыдарожных палос. Агульнае ўражанне ад нашага раёна ў людзей складваецца ў тым ліку і ад таго, у якім стане знаходзіцца тэрыторыя каля шашы. Таму абкошванне ў дарожнікаў зараз у ліку асноўных задач. Адна з самых стратэгічных трас раёна – Полацк-Мінск. Менавіта на ёй за работай нядаўна засталі тэхніку ДЭУ-37 – дарогі рэспубліканскага значэння – іх поле дзейнасці. – За суткі праз гэты ўчастак праязджаюць тысячы машын. Усё павінна выглядаць як след, – зазначае начальнік Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі ДЭУ-37 П.П.Кляшчонак. А пад’езды да населеных пунктаў уздоўж названай аўтадарогі – справа работнікаў ДРБУ-105. Не першы год даручаюць абкос Мікалаю Уладзіміравічу Паўленку, які кожны ўчастак ведае як сваіх пяць пальцаў. – У нашым падпарадкаванні больш 500 кіламетраў дарог, усе іх за сезон трэба не раз абкасіць. За адзін дзень атрымліваецца адолець у сярэднім каля 30 кіламетраў. На першы погляд можа падацца, што гэта нямнога, аднак далёка не ўсюды роўныя ўчасткі. А здараюцца і непрадбачаныя сітуацыі: вось тут каля Ліпавак касілка “схапіла” камень і прыйдзецца патраціць час на рамонт, – расказвае вопытны працаўнік. Але з гэтай акалічнасцю М.Паўленка хутка справіўся і накіраваіўся на іншыя прыдарожныя палосы. Вольга КАМАРКОВА. Фота Кацярыны КАВАЛЕЎСКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ў некаторых службаў у пэўныя перыяды бывае “зацішша”, то пра дарожную такога не скажаш – спраў у прадстаўнікоў гэтай прафесіі хапае круглы год. У летні час...
|
|