Традыцыйны горад майстроў. 21.by

Традыцыйны горад майстроў

04.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна многія гады аздобліваюць свята Рэспублікі  ў нашым горадзе творчыя падворкі з усіх сельсаветаў, асобных арганізацый і ўстаноў раёна. І сёлета гарадскі сквер стаў прыстанішчам людзей маасцеравых, творчых,  неабыякавых, якія ўмеюць захапляцца жыццём з яго багатымі фарбамі, а потым перадаюць гэтае захапленне астатнім.

Пануючай тэмай разгорнутага Горада майстроў стала тэма Году малой Радзімы.

І ты быццам трапляеш у такое непаўторнае суквецце нацыянальнага, беларускага, самабытнага каларыту! Усё наўкол ззяе ад сонечных вырабаў з саломкі, радуе вока беларуская вышыванка на рушніках, кашулях, фіранках і  накідках для падушак і ложкаў.


Рэчы беларускага сялянскага побыту мінулых стагоддзяў, беларускія лялькі, фотавыставы гісторыі асобных устаноў і арганізацый, інтэрактыўная пляцоўка Іўеўскага ТЦСАН “Іўеўскі Арбат” і “Сноп-шоу” аддзялення дзённага наведвання пажылых людзей гэтага

цэнтра, цуды чалавечай працы і фантазіі майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, незвычайная па  багатаму зместу сумесная выстава  краязнаўцы Івана Мечыслававіча Буйко  і лаздунскіх культработнікаў “Лаздуны. Радзімы маёй пачатак”, латарэі, майстар-классы, вядомы з сярэднявечча і з карціны Напалеона Орды геранёнскі замак, выкананы з саломкі…

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4310-tradytsyjny-gorad-majstro.html#sigProId4994e0aad0

Госці свята спявалі разам з гаспадарамі падворкаў, фатаграфаваліся з Барбарай Радзівіл, без якой  гераненскія культработнікі зараз не выязджаюць нікуды; хлапчукі прымяралі на сябе рыцарскія шчыты (таксама з Геранёнскага падворка);  госці свята куплялі  пачастункі  на гандлёвых радах Іўеўскага філіяла Гродзенскага спажывецкага таварыства,

 частаваліся салдацкай кашай з паходнай кухні, якая разгарнулася таксама ў скверы. Карацей кажучы, гуляе і звініць свята. Калі вы на яго нейкім чынам не трапляеце зараз, то вечарам вас таксама парадуе святочная праграма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна многія гады аздобліваюць свята Рэспублікі  ў нашым горадзе творчыя падворкі з усіх сельсаветаў, асобных арганізацый і ўстаноў раёна. І сёлета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика