У ахове працы галоўнае – прынцыповасць. 21.by

У ахове працы галоўнае – прынцыповасць

06.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_5950
Выязная сесія Столінскага раённага Савета дэпутатаў была прысвечана тэме выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёна.

Удзельнікі мерапрыемства, а гэта дэпутацкі корпус раённага і абласнога ўзроўняў, спецыялісты па ахове працы, пабывалі на шэрагу прадпрыемстваў як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці, што працуюць на тэрыторыі Альшанскага сельсавета.

Будучы на тэрыторыі машынна-трактарнага парку ААТ “Новая Прыпяць”, увачавідкі пераканаліся ў тым, што для работнікаў створаны неабходныя ўмовы ў плане навучання правілам аховы працы, а таксама санітарна-бытавога забеспячэння. Нядрэнна арганізавана гэтая работа і на малочнатаварнай ферме “Лодыч”.IMG_5974
 

Падрабязна пра выкананне норм і правілаў бяспечнай работы, тэхналагічныя асаблівасці відаў абслугоўвання расказаў супрацоўнік станцыі тэхнічнага абслугоўвання аг. Альшаны. Дэпутаты таксама азнаёміліся з арганізацыяй работы ў сучаснай цяпліцы фермерскай гаспадаркі “Альшаны”.

Пасля практычнай часткі адбылося абмеркаванне агучанай тэмы з удзелам старшыні Столінскага райвыканкама Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага.IMG_5986

Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч у сваім дакладзе адзначыў, што выкананне асноўных правілаў па ахове працы жыццёва неабходна як работніку, так і наймальніку.

Адназначна, што важнай тэме адпаведнымі раённымі службамі надаецца шмат увагі. Пытанні аховы працы разглядаюцца і на пасяджэннях выканкама, на апаратных пасяджэннях, а таксама на спецыяльнай камісіі, правяраюцца веды кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый, прыватных прадпрымальнікаў. Не абыходзіцца і без прыцягнення да адказнасці за парушэнне правілаў аховы працы. Так, адміністрацыйнае пакаранне панеслі 65 службовых асоб у выглядзе штрафу на суму 7,274 тысячы рублёў. Да 15 наймальнікаў прыменены штрафныя санкцыі на 3,040 тысячы рублёў.

Нягледзячы на праводзімыя прафілактычныя захады па папярэджанні вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна, у мінулым годзе зарэгістраваны 14 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Адзін з іх са смяротным зыходам, шэсць – з цяжкім. Ужо сёлета здарыліся пяць няшчасных выпадкаў, адзін – з цяжкім зыходам.

У ходзе пасяджэнне на тэму аховы працы гаварылі і прадстаўнікі Пінскага міжраённага аддзела інспекцыі працы, і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, энергаінспекцыі, дзяржаўтаінспекцыі, следчага камітэта. Відавочна, што бяспека на рабочым месцы – гэта адна з асноўных умоў нармальнай жыццядзейнасці. Не павінна быць так, каб чалавек ішоў раніцай на работу, а ўвечары не вяртаўся да сваіх блізкіх.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, з боку інжынераў па тэхніцы бяспекі, спецыялістаў па ахове працы павінна быць вялікая прынцыповасць. Нельга пакідаць без увагі нават нейкія, на першы погляд, дробныя парушэнні. У гэтым пытанні дробязяў быць не павінна.

Тэкст і фота  Алены КЛІМУШКА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Выязная сесія Столінскага раённага Савета дэпутатаў была прысвечана тэме выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёна. Удзельнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика