Надзейнае сяброўства з «Асіповіцкім краем»
06.07.2018
—
Разное
|
Традыцыйны дзень падпісчыка прайшоў 23 чэрвеня, і ў суботу 93 гараджаніна і 79 жыхароў іншых населеных пунктаў наведалі паштовыя аддзяленні, каб заставацца з “раёнкай”. Найбольшую актыўнасць праявілі наведвальнікі гарадскога аддзялення сувязі № 5 (42 падпісчыкі), № 3 (22) і № 1 (14), а на вёсцы — Дараганаўскага і Сасноўскага (па 11). Перасовачнае аддзяленне паштовай сувязі № 1 падпісала 10 землякоў, № 2 — 9. У райвузле адзначылі, што значна ўзрасла колькасць паўгадавых падпісак, а гэта значыць, што ў нас становіцца больш надзейных сяброў. Рэдакцыя раённай газеты, як і раней, заахвоціла 40 чытачоў, якія прынялі ўдзел у дні падпісчыка, купонамі на бясплатнае віншаванне праз газету родных ці блізкіх. Такія падарункі атрымалі як асіпаўчане, так і жыхары Лапічаў, Пратасевічаў, Дараганава, Сасновага і іншых населеных пунктаў. Адна з уладальніц купона — Валянціна Стром. Педагог з вялікім стажам, яна заўсёды імкнецца быць у курсе падзей, а таму выпісвае не адно выданне. I “Асіповіцкі край” заўсёды ў іх ліку. Валянціна Віктараўна гаворыць, што знаёма і з другімі раённымі газетамі, але сваю паважае за інфарматыўнасць, разнастайнасць матэрыялаў і спосабы падачы. Ахвотна чытае тэматычныя старонкі “Подружка”, “Асіповіцкая чыгунка”, “Школьны мерыдыян” і іншыя. I ў разгар агароднага сезона чытачка знаходзіць час, каб адпачыць ля каміна з газетай у руках. На здымку: толькі што начальнік РВПС Валерыя Матузава ўручыла купон Валянціне Стром. Iна ЗаскевIч. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйны дзень падпісчыка прайшоў 23 чэрвеня, і ў суботу 93 гараджаніна і 79 жыхароў іншых населеных пунктаў наведалі паштовыя аддзяленні, каб заставацца з...
|
|