Пасведчанне і падарункі для шматдзетнай сям’і. 21.by

Пасведчанне і падарункі для шматдзетнай сям’і

08.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасведчанне і падарункі  для шматдзетнай сям’і

На Свіслаччыне з’явілася добрая традыцыя – ва ўрачыстай абстаноўцы віншаваць сем’і, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця.

 

Ініцыятыва правядзення акцыі «Вялікая сям’я – гэта здорава!» зыходзіла ад раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзела ЗАГС Свіслацкага райвыканкама.


Уручэнне пасведчання шматдзетнай сям’і і падарункаў бацькам нованароджанай Алісы Барысу і Таццяне Шыманіцам ініцыятары акцыі вырашылі прымеркаваць да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі ўшанавання прынялі ўдзел старэйшыя дзеці сямейнай пары Соф’я і Ян. Яны хутка паспелі прывыкнуць да малодшай сястрычкі, палюбіць яе і нават самі прыдумалі імя.


Дарэчы, за шэсць месяцаў бягучага года аддзел ЗАГС Свіслацкага райвыканкама зарэгістраваў 13 нованароджаных, якія ў сваіх сем’ях трэція па ліку дзеці. А гэта на 9 дзяцей болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Наогул у першым паўгоддзі гэтага года ў раёне зарэгістравана 53 дзіцяці. Пакуль самымі папулярнымі сярод жаночых і мужчынскіх імён з’яўляюцца Мілана і Кірыл.

 

Алена КЕДЗІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Свіслаччыне з’явілася добрая традыцыя – ва ўрачыстай абстаноўцы віншаваць сем’і, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика