Нарыхтоўка кармоў год корміць
11.07.2018
—
Разное
|
Стала добрай традыцыяй ушаноўваць у палях і на сенакосах працаўнікоў, якія дабіваюцца лепшых вынікаў падчас найбольш важных сельскагаспадарчых кампаній – пасяўной, нарыхтоўцы кармоў і жніва. Пасля завяршэння аднаго з сельскагаспадарчых цыклаў работ – нарыхтоўкі кармоў – прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі работы механізатараў на гэтых відах работ. Крытэрыямі вызначэння пераможцаў сталі высокая якасць работ, строгае захаванне правіл аховы працы, тэхнікі бяспекі і найбольшае выкананне даведзенных заданняў. Першым пунктам у лісце маршрута старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларысы Яфіменка – ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”. Трактарыст-машыніст гаспадаркі Аляксандр Розум стаў пераможцам на падборцы правяленай масы: на корманарыхтоўчым агрэгаце “Ягуар” ён падабраў 5 069 тон правяленай масы. Мехдвор філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс” ТАА сустракае нас цішынёй. У актавай зале дырэктар Дзяніс Жывалкоўскі, інжынер па ахове працы і старшыня прафкама праводзяць аператыўную нараду па падрыхтоўцы гаспадаркі да ўборачнай кампаніі. У гэты дзень Лісты Падзякі ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за поспехі і высокія вынікі на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкоса атрымалі: Андрэй Кушняр, трактарыст-машыніст ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” і Ігар Балдуеў, трактарыст-машыніст Эксперыментальнай базы “Натальеўск”. Грамадская камісія па ахове працы Эксперыментальнай базы “Натальеўск” (старшыня Ігар Балдуеў) прызнана пераможцай у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю грамадскага кантроля па ахове працы ў 2017 годзе. Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стала добрай традыцыяй ушаноўваць у палях і на сенакосах працаўнікоў, якія дабіваюцца лепшых вынікаў падчас найбольш важных сельскагаспадарчых кампаній –...
|
|