Любіць радзіму па-беларуску. Лідчанам з маленства прывіваюць любоў да роднай спадчыны (фота). 21.by

Любіць радзіму па-беларуску. Лідчанам з маленства прывіваюць любоў да роднай спадчыны (фота)

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

беларускае
У Лідзе працуюць два беларускамоўныя дзіцячыя садкі, адзін з іх, №24, – у мікрараёне Індустрыяльным. З маленства лідчанам прывіваюць тут любоў да ўсяго роднага. Упэўніўся ў гэтым карэспандэнт, які зазірнуў ў дашкольную ўстанову якраз у Дзень беларускай мовы.

Аб тым, што ў садку выхоўваюць любоў да спадчыны, было відаць яшчэ здалёк: на пляцоўках – развешаныя беларускія рушнікі (дэкарацыі да мерапрыемстваў), на мальбертах – малюнкі з краявідамі радзімы, а на асфальце – беларускі арнамент.

5

6

9

Весела, ажыўлена і па-роднаму цёпла было на ўсіх пляцоўках. На адной – дзеці танчылі, спявалі і спаборнічалі ў віктарынах на тэму малой радзімы. Са здзіўленнем можна было пабачыць і пачуць, як добра ведаюць малыя Ліду, яе славутасці, герб і нават спяваюць гімн. А на другой выхаванцы гулялі ў беларускія народныя рухомыя гульні. Тут панаваў азарт, гучаў дзіцячы смех… На трэцяй майстравалі лялькі-матанкі. Так-так, тыя самыя, якія (напэўна, успомняць дарослыя) рабілі яшчэ нашыя бабулі і прабабулі – з тканіны, без твараў. На іншых пляцоўках і ў самім будынку садка – музычныя забавы, спартыўна-тэатралізаваныя прадстаўленні, конкурсы чытачоў, загадак...

20

22

24

А побач, на асфальце, праз трафарэты дзеці малявалі беларускія ўзоры. Аказваецца, выхаванцы далучыліся да абласной акцыі "Вышыванка даўжынёй у Савецкую вуліцу" (дарэчы, як стала вядома карэспандэнту, у гэтыя дні да акцыі далучыліся не толькі дзіцячыя садкі, але і аздараўленчыя лагеры – аўт.). Ад захаплення не маглі ўстрымацца нават староннія... Бацькі, бабулі, і зусім яшчэ маленькія будучыя выхаванцы, якія прыйшлі з мамамі на заняткі ў групы кароткатэрміновага знаходжання. Апошнія малявалі ўзоры, гулялі з лялькамі-матанкамі і з цікавасцю за ўсім, што адбываецца, назіралі.

– Сапраўды, мы імкнёмся не толькі навучыць дзяцей карыстацца беларускай мовай, але і прывіць любоў да ўсяго роднага, – падзялілася загадчыца дзіцячага садка Алена Ярашэвіч. – У нас атрымоўваецца: дзецям падабаецца, бацькі задаволеныя. Што радуе: мікрараён расце і прыхільнікаў у беларускай мовы, будучых захавальнікаў спадчыны, становіцца ўсё болей. 

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

20

38

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лідзе працуюць два беларускамоўныя дзіцячыя садкі, адзін з іх, №24, – у мікрараёне Індустрыяльным. З маленства лідчанам прывіваюць тут любоў да ўсяго роднага....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика