Нэллі ГАНЧАРОВА, галоўны бухгалтар Чэрвеньскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: «Пра сябе і наш калектыў». 21.by

Нэллі ГАНЧАРОВА, галоўны бухгалтар Чэрвеньскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: «Пра сябе і наш калектыў»

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працаваць у Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Нэллі Вячаславаўна Ганчарова пачала літаральна з першых дзён яго ўтварэння. Было гэта ў лістападзе 1999 года, а цэнтр пачаў працаваць у маі. Называўся ён тады цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей. Нягледзячы на невялікі штат супрацоўнікаў і маленькі пакой у будынку статыстыкі, дзе ён месціўся, работа вялася вялікая.
Актыўна займаліся абследаваннем сем’яў, стварэннем іх базы даных па катэгорыях: шматдзетныя, нядобранадзейныя, няпоўныя і г.д. А яшчэ базы даных спонсараў, якія аказвалі гуманітарную дапамогу. У той час, амаль дваццаць гадоў таму, такі від дапамогі быў вельмі запатрабаваны. 
— Свет не без добрых людзей, — засведчыла Неллі Вячаславаўна. – спонсары ўвесь час знаходзіліся і знаходзяцца. Мы праводзілі сустрэчы іх з сем’ямі, якім аказвалася дапамога. Былі ў нас і ананімныя спонсары. Напрыклад, адзін прадпрымальнік, пажадаў захаваць сваё інкогніта. Ён прапанаваў сваю дапамогу шматдзетнай сям’і па падрыхтоўцы дзяцей да школы. І зрабіў гэта, не чакаючы ніякіх слоў падзякі. 
Аднойчы аказалі дапамогу дзецям – купілі веласіпеды. На той час гэта была значная падтрымка. Дапамагла нам тады Надзея Іванаўна Краўцова. Яна арганізавала гэтую спонсарскую дапамогу. Калі ўручалі дзецям гэтыя веласіпеды, была такая кранальная сустрэча. Вы б бачылі, якім шчасцем свяціліся вочы гэтых дзетак! 

Пра сябе Нэллі Вячаславаўна расказвае неахвотна. Скончыла спачатку Навапольскі тэхнікум механізацыі ўліку вылічальных работ. Прыйшла на работу ў Чэрвень ў вылічальны цэнтр. Адразу пасля заканчэння тэхнікума паступіла вучыцца завочна ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на спецыяльнасць бухгалтарскі ўлік і эканоміка. У дыпломе пазначана спецыяльнасць — эканаміст бухгалтарскага ўліку. Працавала некаторы час бухгалтарам на індоме, потым у аддзеле адукацыі. Неўзабаве Галіна Іванаўна Фінская, першы дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, запрасіла сюды на работу. 
— Ва ўстанове тады было толькі тры аддзяленні, — працягвае Нэллі Вячаславаўна. — Цяпер іх восем. А яшчэ сацыяльныя пункты. З 1 студзеня 2004 года мы сталі цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да нас далучылася аддзяленне сацыяльнага абслугоўвання на даму, сталі займацца абслугоўваннем састарэлых людзей і інвалідаў. Адчынены аддзяленні дзённага знаходжання для маладых інвалідаў на вуліцы Зяневіча, дзённага знаходжання для сталых людзей на вуліцы Савецкай, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і адзінокіх грамадзян у вёсцы Рудня. Таму работы нашаму калектыву дабавілася. Напрыклад, цяпер мы прымаем дакументы на адрасную сацыяльную дапамогу, афармляем дакументы на шматдзетныя сем’і, размяркоўваем сродкі рэабілітацыі і г.д. У нашым бухгалтарскім аддзеле вельмі вопытны і прафесійны калектыў: Валянціна Іванаўна Пікулік, Ларыса Міхайлаўна Калтовіч, Наталля Уладзіміраўна Варанько. Кожны дакладна ведае свой участак работы. Але не цураемся і дапамагчы адзін аднаму, падмяніць або ўзяць на сябе частку работы калегі, калі ёсць такая неабходнасць. Бывае, і спрачаемся, але заўсёды знаходзім узаемаразуменне. Сумесна робім і рамонт нашага будынка: разам з дырэктарам Людмілай Генадзьеўнай Шарковай і фарбавалі яго, і шпалеры клеілі, ўсім калектывам добраўпарадкоўваем і тэрыторыю вакол цэнтра.
Сціплы чалавек, Нэллі Ганчарова з большай ахвотай распавядае пра калектыў, якім вельмі ганарыцца. І калегі яе паважаюць, прыслухоўваюцца да яе меркавання. Неаднаразова праца галоўнага бухгалтара ўстановы была адзначана Ганаровымі граматамі Чэрвеньскага райвыканкама, Мінскага абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, адміністрацыі цэнтра. За добрасумленную шматгадовую працу Нэллі Вячаславаўна атрымлівала падзякі.
Сям’я ў Нэллі Вячаславаўны, невялікая. Але вельмі дружная: муж Канстанцін, з якім жывуць разам ужо 31 год, дзве дачкі – Кацярына і Вікторыя. Абедзве замужам. Малодшая дачка Вікторыя жыве ў Асіповічах. А Кацярына таксама працуе ў цэнтры спецыялістам па сацыяльнай рабоце, толькі зараз знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. Яна яшчэ са школьных гадоў тут працавала. Раней ва ўстанове былі працоўныя брыгады для дзяцей са шматдзетных сем’яў, у навуцы яны займаліся праполкай. Садзілі бульбу, даглядалі яе і потым ураджай гэты даставаўся шматдзетным сем’ям.
На маё пытанне пра захапленні Нэллі Вячаславаўна адказала так:
— Я захапляюся бухгалтарскім улікам і вельмі люблю сваю спецыяльнасць. Шмат часу праводжу з унучкай Анастасіяй, якой два з паловай гады. Яшчэ люблю ў вольны час паглядзець цікавыя перадачы па тэлевізары, чытаць кнігі. Калісьці малявала. Падабаецца рабіць на падворку штосьці прыгожае, шмат вырошчваю раслін, кветак.
У мяне ёсць дзве сястры. Мы вельмі сябруем. Часта збіраемся разам сем’ямі. Тады ў нас шумна і весела — дзеці, унукі… І гэта вельмі прыемныя моманты…

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаваць у Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Нэллі Вячаславаўна Ганчарова пачала літаральна з першых дзён яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика