.Грошы — гэта талоны на жыццё, а не на шчасце.
.З мілым рай і ў шалашы, з мілай — у кватэры.
.Малы язык у чалавека, а колькі жыццяў ён зламаў ад веку.
.Наступіўшы на граблі, атрымай асалоду ад феерверка.
.Зламай стэрэатып: пазвані маме і спытай, ці надзела яна шапку.
.Жанчыны выбіраюць мужоў так, каб не было сорамна паказаць дзецям.
.Маладосць заканчваецца тады, калі касметычка ператвараецца ў аптэчку.
.Мужчына скардзіцца ўрачу на боль у грудзях. Той адказвае: — “Схадзіце на могілкі, і адчуеце сябе намнога лепш”.
Прачытала, пачула, прыдумала, пераклала
Раіса ХВІР,
г.Нясвіж.