Мужчына выратаваў на вадаёме дзяўчынку, а яго ўнучка патанула. 21.by

Мужчына выратаваў на вадаёме дзяўчынку, а яго ўнучка патанула

20.07.2018 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: http://sn.by/

У Светлагорскім раёне патанула 12-гадовая школьніца. Як інфармуюць "Светлагорскія навіны", трагічнае здарэнне адбылося 19 ліпеня на вадаёме каля аграгарадка Вежны. Мясцовы жыхар адвёў туды чатырох дзяцей і дазволіў ім купацца, нягледзячы на тое, што там стаялі знакі аб забароне. Праз некалькі хвілін ён пачуў крыкі — дзеці пачалі тануць. Мужчына кінуўся ў ваду і выцягнуў адну дзяўчынку. Уласную ўнучку, вучаніцу адной з светлагорскіх школ, ён выратаваць не змог.

Адзначаецца, што "спецыялісты адпаведных службаў" цяпер вывучаюць абставіны і прычыны здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: http://sn.by/ У Светлагорскім раёне патанула 12-гадовая школьніца. Як інфармуюць "Светлагорскія навіны", трагічнае здарэнне адбылося 19 ліпеня на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика