Будем с хлебом! В Кореличском районе стартовала массовая уборочная кампания. 21.by

Будем с хлебом! В Кореличском районе стартовала массовая уборочная кампания

21.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Усе гаспадаркі Карэліччыны паступова ўвайшлі ў адзін з самых адказных і ў той жа момант доўгачаканых і прыемных перыядаў аграрнага цыклу, калі можна не толькі ўбачыць, але і патрымаць у руках вынікі напружанай шматдзённай працы. У раёне пачалася масавая ўборачная кампанія.      

 Як яна пройдзе? Усё, што залежыла ад аграрыяў, зроблена. Сёння ж кожны камбайнер, які ўмела кіруе магутнай машынай на збожжавым полі, нявольна ўзіраецца ў гарызонт у надзеі на прыхільнасць нябеснай канцылярыі.


– Ход сёлетняй уборачнай кампаніі поўнасцю залежыць ад надвор’я. Будзе сонечна – будзем убіраць. Калі пройдзе дождж, прыдзецца прыпыніць работу, – дзеліцца загадчык участка №1 СВК “Маяк-Заполле” Іван Пятровіч Гавака, кідаючы погляд на небасхіл. –  Сёння працуем выбарачна: першапачаткова ўбіраюцца ўзвышанасці, да нізінаў вернемся пазней. Безумоўна, у гэтым годзе былі дастаткова складаныя ўмовы для росту і наліву зерневых. Ураджайнасць мінулага года ў 77,3 ц/га паўтарыць наўрад ці атрымаецца.


Азімую пшаніцу нямецкага гатунку “Скаген” аграрыі “Маяка” пачалі жаць у першую чаргу. За першы дзень жніва ўбрана 19 га, намалочана 95 тон зерня пры ўраджайнасці 50 ц/га. Але гэта толькі стартавыя крокі. Агульны намалот гаспадаркі можна будзе ўзважыць праз тыдзень-другі. Але ізноў жа пры адной умове – спрыяльным надвор’і.

На ўборку ўраджаю на ўчастку №1 СВК “Маяк-Заполле” выйшлі 4 камбайны: 2 “Палессі” ўбіраюць хлеб, 2 “Лексіёны” заняты на рапсавым полі.


– У мінулым годзе мы атрымалі выдатную ўраджайнасць маслічнай культуры – 58,5 ц/га, – дзеліцца Іван Гавака, які 41 сезон з пэўным хваляваннем глядзіць на павольны рух камбайнаў. – За два першыя дні абмалацілі 87 га рапсу і атрымалі 297 тон чорнага золата. Ураджайнасць, безумоўна, ніжэй леташняй і складае 34,1 ц/га.

На раніцу 20 ліпеня на Карэліччыне ўбрана 1583 га азімага рапсу з запланаваных 2527 га, што складае 63%. Сярэдняя раённая ўраджайнасць складае 30 ц/га.


Агульны зерневы клін раёна складае 19580 га. Большасць гаспадарак Карэліччыны, камбайны якіх прыступілі да працы, убіраюць азімую пшаніцу. Літаральна за першыя дні ўборачнай кампаніі ўбрана 60 га сельскагаспадарчай культуры і намалочана 179 тон зерня.

Усе сельгаспрадпрыемствы раёна працягваюць нарыхтоўку кармоў з другога ўкосу. Па стану на раніцу 20 ліпеня закладзена 98725 тон сенажу, што складае 63% ад плану ў 157250 тон.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе гаспадаркі Карэліччыны паступова ўвайшлі ў адзін з самых адказных і ў той жа момант доўгачаканых і прыемных перыядаў аграрнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика