Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»
21.07.2018
—
Разное
|
Сярэднявечныя песні і танцы, непаўторнае гучанне народных інструментаў, майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх і народных танцах зноў падораць гасцям «Lity Taler» шмат год прымае ўдзел у рыцарскім фэсце і добра вядомы мсціслаўцам і гасцям свята. Пад гэтай назвай гурт вядомы з 2013 года.
Кіраўніком музычнага калектыву з’яўляецца Дзяніс Шматко. Кожны год гурт наведвае каля 20 фестываляў у розных краінах.У аснове яго творчасці ляжыць вольная інтэрпрэтацыя музычнай спадчыны сярэднявечнай Еўропы. У песнях і танцах, якія складаюць рэпертуар гурта, спалучаюцца сярэднявечны і сучасны народны стылі. Музычныя творы выконваюцца на народных інструментах у аўтарскай апрацоўцы яго ўдзельнікаў. Але галоўнае ў творчасці калектыву — музычны агеньчык і моц музыкі, якая можа пераносіць у старадаўнія часы, захаванне лепшых мастацкіх знаходак мінулага. Усе ўдзельнікі гурта ўдала спалучаюць валоданне некалькімі музычнымі інструментамі. Скрыпка, флейта, сапілка, дуда, жалейка, бузукі, перкусія, тамбурын… Гэтыя інструменты ў здольных руках сплятаюць мелодыі з ветру, рэха гор, водару туману і лесу. «Lity Taler» нясе да слухача музыку, якая прайшла скрозь стагоддзі… Наведванне канцэрта гурта — гэта магчымасць атрымаць асалоду ад еўрапейскай і народнай беларускай музыкі. Для кагосьці — магчымасць адкрыць для сябе новы музычны накірунак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднявечныя песні і танцы, непаўторнае гучанне народных інструментаў, майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх і народных танцах зноў падораць гасцям фэсту... |
|