22 ліпеня прайшоў раённы конкурс на лепшае моладзёжнае падвор’е «Уладар сяла-2018»
23.07.2018
—
Разное
|
22 ліпеня прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”. Паспрачацца за званне мацнейшых выйшлі сем’і Дзмітрыя Алегавіча і Веранікі Уладзіміраўны Ярмош, дзеці — Валерыя і Марк (камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Гарадзец”); Паўла МіхайлавічаКуцко і Юлія Расціславаўны Васілеўскай з сынам Цімурам (ААТ “Даватарскі”);Сяргея Пахнудзьевіча і Вікторыі Алегаўны Молакавых з дачкой Палінай (ААТ “Жвіранка”); Івана Казіміравіча і Аксаны Васільеўны Пажарскіх, дзеці Рэната і Аліна (ААТ “Ельня-Агра”);Аляксандра Аляксандравіча і Анастасіі Віктараўны Руткоўскіх з дзецьмі Глебам, Уладзіславай і Яўгеніяй (установа аховы здароўя “ШаркаўшчынскаяЦРБ”). Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі павіншаваў усіх удзельнікаў спаборніцтва і ўручыў каштоўныя падарункі. У выніку спаборніцтваў трэцяе месца сярод сельгаспрадпрыемстваў заняла сям’я Молакавых, на другім — сям’я Ярмош, пераможцамі сталі Пажарскія. Сярод ўдзельнікаў з гарадскога паселка першае месца заняла сям’я Руткоўскіх. А прадстаўляць наш раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” будзе сям’я Пажарскіх. Пажадаем ім удачы і перамогі! Фота Алены АНАНІЧ.
Оставить комментарий |
|