Адпачынак з любоўю да Радзімы. 21.by

Адпачынак з любоўю да Радзімы

23.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На базе сярэдняй школы № 2 г. Хойнікі працуе аздараўленчы лагер «Сонейка». Ён мае ваенна-патрыятычны профіль, змена называецца «З чаго пачынаецца Радзіма?».

Кожны дзень мае сваю назву і свае заняткі. Так, у Дзень патрыётаў правялі віктарыну «Мая Радзіма – Беларусь», рабяты наведалі раённы краязнаўчы музей; у Дзень герояў Вялікай Айчыннай вайны правялі ўрок мужнасці; у Дзень беларускай мовы стваралі слоўнік роднай мовы ў малюнках і прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях. У Дзень малой Радзімы наведвальнікі школьнага лагера паедуць у Глінішча ў Дом-музей нашага знакамітага земляка І.П. Мележа.
Рабяты з экскурсіямі наведалі ваенкамат, гарадскі парк, бібліятэку. У школе сустракалі гасцей: супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў, у тым ліку аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Акрамя разнастайных заняткаў у школьным лагеры, рабяты ўдзельнічаюць у абласной творчай акцыі «Квітнеючая краіна дзяцінства». У ходзе яе вучні амаль кожны дзень праводзяць адпаведныя мерапрыемствы. Напрыклад, гульню-віктарыну да Дня Незалежнасці, гульнявую праграму на Купалле, конкурс малюнкаў «Мой дом» да Сусветнага дня архітэктара, калаж з фантыкаў у Дзень шакаладу, цікавую спартыўную гульню «Кліч джунгляў» да Міжнароднага дня тыгра. Па выніках правядзення ўсіх мерапрыемстваў будзе складзена кветка з фотаздымкаў, у такім выглядзе творчая справаздача і будзе накіравана для ўдзелу ў конкурсе.
Сумесна з валанцёрскім атрадам «Добрыя сэрцы» рабяты, што наведваюць школьны лагер, рыхтуюць матэрыялы для ўдзелу ў абласной творчай экалагічнай акцыі «Сем цудаў малой Радзімы». Юнакі і дзяўчаты запісваюць відэаролікі аб цудах Хойнікшчыны.
З вялікім задавальненнем рабяты наведалі падсобнуюпрыватную гаспадарку ў Судкова, дзе палюбаваліся на страусаў, коней, нутрый, пакармілі жывёлу.
Планаў да канца змены яшчэ многа. Думаецца, кожнаму запомніцца адпачынак з любоўю да малой Радзімы

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе сярэдняй школы № 2 г. Хойнікі працуе аздараўленчы лагер «Сонейка». Ён мае ваенна-патрыятычны профіль, змена называецца «З чаго пачынаецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика