«Дзіця – разменная манета?», «Нападзенне невядомай», «Таксікаман у Любашаве», «Веласіпедыст-«смяротнік»…
Цагліна – у сужыцельку
17 ліпеня па матэрыяле РАУС узбуджана крымінальная справа па арт. 153 КК РБ у адносінах да жыхара Ганцавіч Ж. 1964 года нараджэння.
15 мая п’яны мужчына падчас сваркі кінуў цагліну ў сваю сужыцельку М. 1967 года нараджэння. У выніку пацярпелая атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні – выцятую рану скроневай вобласці.
Пафарбаваў дызельнае паліва
17 ліпеня паступіў рапарт начальніка ААПП Ганцавіцкага РАУС Віталя Чабатарэнкі абтым, што грамадзянін Г. захоўвае і рэалізуе пафарбаванае дызельнае паліва. Праверкуправодзіць РАУС.
Дзіця – разменная манета?
У гэты ж дзень у міліцыю звярнулася ганцаўчанка Р. і расказала абтым, што былы муж забраў малалетнюю дачку да сябе і не хоча яе вяртаць. Праверку праводзіць РАУС.
З пастаяльцам не пашанцавала…
18 ліпеня амаль у дзве гадзіны ночы ў міліцыю паведаміла адміністратар гасцініцы «Журавушка» аб тым, што адзін з пастаяльцаў слухае музыку, распівае спіртныя напіткі і неадэкватна сябе паводзіць. Складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.3 КоАП РБ.
Таксікаман у Любашаве
19 ліпеня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі Любашава. Жанчына расказала, што па завулку Куйбышава ў вёсцы ходзіць мужчына з пакетам на галаве, паводзіць сябе неадэкватна, магчыма, знаходзіцца ў стане таксічнага ап’янення. Складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.1 КоАП РБ.
У кінатэатры зніклі мікрафоны
10 ліпеня ў міліцыю паведаміла метадыст кінатэатра «Маладосць». Справа ў тым, што падчас дыскатэкі 17 ліпеня нехта ўкраў два мікрафоны. Праверку праводзіць РАУС.
Атручванне медыкаментамі
19 ліпеня ў міліцыю паступіла паведамленне медсястры прыёмнагапакоя Ганцавіцкай ЦРБ абтым, што па медыцынскую дапамогу звярнулася 20-гадовая ганцаўчанка з дыягназам «атручванне медыкаментамі». Дзяўчына шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне. Праверку праводзіць РАУС.
Нападзенне невядомай
21 ліпеня ў РАУС паведамілажыхаркарайцэнтра Г., якая расказала, што ў магазіне на яенакінуласяневядомаяжанчына, прыгэтым з абразамі. Праверкуправодзіць РАУС.
Веласіпедыст-«смяротнік»
21 ліпеня ў міліцыю паступіла паведамленне дзяжурнай чыгуначнай станцыі. Яна расказала, што грузавы цягнік прымяніў экстраннае тармажэнне, каб прадухіліць наезд на чалавека. Апошні пераязджаў на веласіпедзе чыгуначныя пуці. Праверкуправодзіць РАУС.
27 кустоў канопляў у Раздзялавічах
21 ліпеня ў вёсцы Раздзялавічы каля праезнай часткі па вуліцы Новай было выяўлена і канфіскавана 27 кустоў канопляў на тэрыторыі 15 квадратных метраў і масай 4,35 кілаграма. Праверку праводзіць РАУС.
СВЯТЛАФОР ДАІ
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення за тыдзень затрыманы двое. У першым выпадку п’яным за руль сеў грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які кіраваў аўтамабілем «Лэндровер». У другім выпадку – жыхар Ганцавіч Б. 1992 года нараджэння, кіраваў асабістым аўтамабілем «Аўдзі-80».
Зводкі чытала Вікторыя ПРЫКОТА.