Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!. 21.by

Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!

25.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рускай мове дай разгрузку –  размаўляй па-беларуску!
Ці часта вы чуеце ў паўсядзённым жыцці, як людзі размаўляюць на беларускай мове? А чаму самі мы не падаем прыклад, саромеемся ці не ведаем мовы? А вось ёсць жа добрыя прыклады, да якіх трэба імкнуцца.

 

У Поразаўскай СШ праводзіцца мэтанакіраваная работа па папулярызацыі беларускай мовы, развіцці ўстойлівай цікавасці да гісторыі і культуры беларускага народа. І гэта дае свой плён. Кожны год навучэнцы школы становяцца пераможцамі алімпіяд па беларускай мове і літаратуры. Мінулы навучальны год не стаў выключэннем. Скарбонку моваведаў папоўнілі 10 дыпломаў: Вікторыі Пачабут, Дамінікі Якіменкі (5 клас), Ганны Бараноўскай, Дзіяны Ботвіч, Васіліны Сабіравай (6 клас), Пятра Глякоўскага (8 клас), Веранікі Грыцкевіч (9 клас), Крысціны Кабыляк (10 клас), Юліі Паследняй і Дар’і Карповіч (11 клас). Беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаюць вопытныя настаўнікі: Марыя Віктараўна Белава, Аксана Уладзіміраўна Карповіч, Наталля Іванаўна Здрадоўская.


Плённа папрацавалі педагогі і па падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў творчых конкурсах.Дыпломам І ступені ўзнагароджана Мая Еська за ўдзел у конкурсе «Залатое пяро Белай Русі». Дар’я Карповіч атрымала перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу сачыненняў, эсэ, вершаў «Мая Беларусь. Мая будучыня» ў намінацыі «Мой родны кут, як ты мне мілы». Ганна Грушэўская заслужыла дыплом ІІІ ступені ў конкурсе буктрэйлераў «Чытаем беларускіх песняроў», прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэня Я. Купалы і Я. Коласа. У конкурсе чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме» Мілана Глякоўская заняла І месца ў раёне і прыняла ўдзел у абласным этапе конкурсу. Крысціна Кабыляк атрымала дыплом ІІІ ступені ў конкурсе сачыненняў, прысвечаных Году малой радзімы – «Мілы сэрцу куточак». А яе вучэбна-даследчая работа «Тапанімічныя таямніцы» была адзначана дыпломам ІІІ ступені ў раённым этапе конкурсу даследчых работ.


На працягу навучальнага года навучэнцы школы актыўна прымалі ўдзел у інтэрнэт-алімпіядах. Ва ўстанове адукацыі распрацаваны план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі. Згодна з ім справаводства ў школе вядзецца на беларускай мове, праводзяцца тыдні і дні беларускай мовы; пастаянна ідзе рэкламна-інфармацыйная работа па прапагандзе беларускай літаратуры, мовы праз арганізацыю кніжных выстаў, прэзентацыю новых твораў у школьнай бібліятэцы; вучні прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Буслік»; выпускаюцца насценныя газеты, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры; забяспечваецца падпіска школьнай бібліятэкі на беларускамоўныя выданні.


Штогод праводзіцца дзень роднай мовы пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!». На беларускай мове праводзяцца і ўсе выхаваўчыя мерапрыемствы ў школе.


Дыпломам ІІІ ступені былі ўзнагароджаны настаўнікі Аксана Карповіч і Наталля Леванчук, аўтары праекта «У краіне роднага слова», за ўдзел у абласным этапе конкурсу «Камп’ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт».


Педагогі цесна супрацоўнічаюць з навучэнцамі не толькі падчас вучэбных заняткаў, але і ў пазаўрочны час, прыцягваючы да сумеснай дзейнасці бацькоў, псіхолага-педагагічную службу ўстановы. Трывалыя веды школьнікаў, прызавыя месцы на алімпіядах і конкурсах – вынік скаардынаванай дзейнасці ўсяго педагагічнага калектыву.

 

Пётр Глякоўскі:

Рускай мове дай разгрузку –  размаўляй па-беларуску!


Паглыбленна вывучаю беларускую мову з пачатковай школы. Заўсёды ўдзельнічаю ў алімпіядах па беларускай мове і літаратуры і паказваю добрыя вынікі. Лічу, што роднай мовай трэба займацца. Бо якія ж мы беларусы, калі не ведаем сваёй мовы?

 

Юлія Паследняя і Дар’я Карповіч:

Рускай мове дай разгрузку –  размаўляй па-беларуску!


– З задавальненнем прымаем удзел у творчых конкурсах, навуковых канферэнцыях, алімпіядах па беларускай мове і літаратуры. Неаднаразова былі адзначаны ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Займаемся на факультатыўных і дадатковых занятках па мове. Неяк так склалася, што і перамогі мы атрымліваем разам. Складаем вершы, якія неаднаразова прэзентавалі. Мы жывём у Беларусі і лічым, што не трэба забываць сваю беларускую мову – яна прыгожая і сэрцу родная.

 

Дзіяна Ботвіч:

Рускай мове дай разгрузку –  размаўляй па-беларуску!

 
– Беларуская мова вельмі прыгожая, мілагучная. Мы павінны яе ведаць і шанаваць, ёю валодалі нашы продкі, і мы павінны яе перадаць нашым нашчадкам. Заўсёды ўдзельнічаю ў алімпіядах па роднай мове. Цікава праходіць падрыхтоўка да іх, мы пазнаём нешта новае, дасюль невядомае.

 

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

На фото Марыя Белава і Аксана Карповіч з пераможцамі алімпіяд і творчых конкурсаў па беларускай мове і літаратуры.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці часта вы чуеце ў паўсядзённым жыцці, як людзі размаўляюць на беларускай мове? А чаму самі мы не падаем прыклад, саромеемся ці не ведаем мовы? А вось ёсць жа добрыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика