Перамога на рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
25.07.2018
—
Разное
|
Падзяка старшыні камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама аб’яўлена Іосіфу Леанідавічу Квачу – сацыяльнаму работніку Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У складзе зборнай каманды камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласнога выканаўчага камітэта наш зямляк заваяваў першае месца на Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. З 2011 года Іосіф Леанідавіч працуе сацыяльным работнікам на тэрыторыі Станіславоўскага сельскага савета, аказвае дапамогу 10 пажылым і адзінокім людзям у вёсках Зямцы, Мельніца, Жукоўшчына і Абалонь. На сённяшні дзень ён адзіны мужчына ў жаночым калектыве сацыяльных работнікаў раёна. У сферу сацыяльнага абслугоўвання перайшоў на працу пасля закрыцця Слабадской сярэдняй школы, у якой на працягу 19 гадоў адпрацаваў настаўнікам фізкультуры. — А ўвогуле Іосіф Леанідавіч – чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і прыхільнік здаровага ладу жыцця, ён заўсёды ў руху і дзеянні, -паведаміла дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Вячаславаўна Прыстаўка.- У аднаго з лепшых сацыяльных работнікаў нашага раёна,які без сумнення з’яўляецца асобай мэтанакіраванай і творчай, заняткі спортам і сёння застаюцца ў ліку любімых захапленняў. Невыпадкова менавіта Іосіф Леанідавіч быў уключаныў склад зборнай каманды камітэта па працы , занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама для ўдзелу ў Рэспубліканскай спартакіядзе ў Раўбічах, дзе ў розных спартыўных відах праграмы спаборнічалі звыш 230 чалавек з усёй краіны, а за перамогу змагаліся 18 каманд. На спартакіядзе наш зямляк разам з іншымі членамі сваёй каманды ў няпростай барацьбе заваяваў перамогу ў камбініраванай эстафеце. А дастойным вынікам выступленняў каманды Віцебскай вобласці на ўсіх этапах спаборніцтваў стала абсалютная перамога ў рэспубліканскай спартакіядзе. Віншуем Іосіфа Леанідавіча з заслужанай перамогай! Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
Оставить комментарий
|
|