Ёсць такая прафесія – людзей ратаваць. МНСнікі Камянецкага раёна адзначылі сваё прафісійнае свята.
26.07.2018 15:08
—
Разное
|
>
Сёлета знакавая падзея – 165 гадоў пажарнай службе. Нягледзячы на тое, што 25 ліпеня – серада, працоўны дзень, час для таго, каб сабрацца ў зале Дома культуры на ўрачыстае мерапрыемства, знайшоўся не толькі ў пажарных, але ў іх сем’яў і сяброў. Пачалася ўрачыстасць з гімна нашай Радзімы, з віншаванняў Андрэя Парафенюка, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёра, які падзякаваў калегам за верную службу, напомніў, што дзякуючы трываламу падмурку пажарная служба мае такую багатую спадчыну і сёння працягвае ствараць гісторыю. – Адзінае, што засталося ранейшым, – людзі, якія выбіраюць нашу прафесію. Толькі моцныя, вынослівыя, адказныя! Не застаўся ўбаку і Валянцін Зайчук, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Адзначыў, што пачалося будаўніцтва будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Камянецкага РАНС. А Дзмітрый Змееў, ваенны камісар, пажадаў больш спакойных дзяжурстваў. Лепшыя работнікі пажарнай службы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі, падзячнымі лістамі і медалямі. Чацвёра маладых пажарных прынялі прысягу і далі клятву аддана служыць Радзіме. Сярод іх – Віктар Демянчук. Ён скончыў будаўнічы ліцэй у Брэсце, а жаданне стаць пажарным узнікла спантанна падчас службы ў ВДВ. Пасля арміі стаў працаваць у “пажарцы”, вучыўся ў спецыяльнай вучэбнай часці ў Барысаве. – Вельмі ганаруся тым, што стаў часткай гэтага вялікага і мужнага цэлага, – падзяліўся Віктар. Завяршэннем урачыстасці стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі і самадзейнымі калектывамі Дома культуры. Ірына ШЛОЙДА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета знакавая падзея – 165 гадоў пажарнай службе. Нягледзячы на тое, што 25 ліпеня – серада, працоўны дзень, час... Сообщение Ёсць такая прафесія – людзей ратаваць....
|
|