Нашы на «Славянскім базары»
26.07.2018
—
Разное
|
Стаўбцоўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў другі год запар адправіла сваіх удзельнікаў на міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У гэтым годзе прадстаўнікі гэтай грамадскай арганізацыі былі адзіныя ад Стаўбцоўшчыны, хто афіцыйна прымаў удзел у такім знакамітым форуме мастацтваў. Міжнароднаму фестывалю папярэднічаў конкурс «Чэрвеньскія сустрэчы», арганізаваны з нагоды 30-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў Мінскай абласной арганізацыяй гэтага аб’яднання. Стаўбцоўшчыну на гэтым мастацкім фестывалі прадстаўлялі майстар-фалькларыст Марына Халецкая і майстар народных промыслаў і фальклору Ала Янская. Марына Генадзьеўна падрыхтавала найпрыгажэйшыя творы мастацтва ў тэхніцы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і аднадушна была адзначана журы самым высокім дыпломам – лаўрэата І ступені. Такую ж высокую ўзнагароду ў намінацыі «Народны вакал» атрымала і Ала Янская. Кіраўніцтвам Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў было прынята рашэнне ўключыць Марыну Халецкую і Алу Янскую ў склад калектыву Міншчыны для ўдзелу ў міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў «30 – Разам» ў рамках ХХVІІ міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Як расказвае старшыня Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Зінаіда Катлашэўская, удзел Марыны Халецкай і Алы Янскай у міжнародным фестывалі быў надзвычай паспяховым. Работы майстра-фалькларыста Марыны Халецкай былі адзначаны дыпломам ІІІ ступені. У намінацыі»Народны вакал» Ала Янская адзначана дыпломам. У склад журы ўваходзілі вядомы беларускі кампазітар Ігар Лучанок, прадзюсар Святлана Крук, паэт Фёдар Баравы. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося ў культурна-гістарычным комплексе «Золотое кольцо» г. Віцебска. Удзельнікаў ушаноўвалі вядомая беларуская спявачка Ядзвіга Паплаўская, прадстаўнікі Польшчы, Расіі, Літвы, усіх абласцей Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання, як і сама атмасфера міжнароднага конкурсу на Дзвіне, пакінула шмат прыемных уражанняў. Святлана ЖЫБУЛЬ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўбцоўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў другі год запар адправіла сваіх удзельнікаў на міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі...
|
|