Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ШМПЦ “Равеснік” запрашае сёння на тэматычную праграму “Дружба пачынаецца з усмешкі”, якая распачнецца ў 15 гадзін каля кінатэатра “Радзіма”.

План па комплексным добраўпарадкаванні Асіповіцкага раёна на 2018-2019 гады зараз актыўна распрацоўваецца зацікаўленымі службамі пад кіраўніцтвам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Падрабязна вывучаецца сітуацыя на месцах, вядзецца ацэнка неабходных работ. Сваю лепту ў агульную справу ўнясе большасць прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.

22 фермерскія гаспадаркі зарэгістраваны на тэрыторыі Асіповіччыны, а спецыялізуюцца яны пераважна на вытворчасці збожжа і бульбы. Самыя буйныя прыватныя сельгаспрадпрыемствы — “АграАўтаНова”, “Гаспадар”, “Садовае”.

131 запыт сацыяльна-прававога характару выкананы з пачатку года раённым архівам. Работа апошнім часам ускладнілася з-за павелічэння пенсійнага ўзросту грамадзян. Усяго ж установай вядзецца 144 фонды, якія змяшчаюць 2445 спраў.

Тры дзясяткі маладых спецыялістаў працаўладкоўваецца гэтымі днямі на ААТ “АЗАА”. Дыпломы ВНУ маюць 5 чалавек, астатнія — выпускнікі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Адметна, што палова маладой змены аўтаагрэгатчыкаў — жыхары Асіповіччыны.

Нарыхтоўка паліва актыўна ідзе ў нашых землякоў. Так, за студзень-чэрвень у філіял “Асіповіцкі райпалівазбыт” Магілёўскага камунальнага абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Аблпаліва” звярнулася 150 чалавек. За ўказаны перыяд рэалізавана 360 тон торфабрыкету і 147 м3 дроў.

“Преуспевай в жизни, но не торопись на дороге!” — пад такою назваю праходзіць сёння ў рэспубліцы адзіны дзень бяспекі дарожнага руху ў мэтах прафілактыкі ДТЗ па прычыне парушэння хуткаснага рэжымы. Па 31 ліпеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі вадзіцелямі без правоў альбо ў стане ап’янення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ШМПЦ “Равеснік” запрашае сёння на тэматычную праграму “Дружба пачынаецца з усмешкі”, якая распачнецца ў 15 гадзін каля кінатэатра “Радзіма”. План па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика