Получите скидку в магазине «Китадель»
02.08.2018
—
Разное
|
Магазін “Кітадэль”
г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 11 (будынак КБА, 1-ы паверх)
Час работы: аўторак – пятніца: 9.00 – 17.00; субота: 9.00 – 15.00; нядзеля, панядзелак – выхадныя.
Афіцыйная старонка “ВКонтакте” – Не працуе камп’ютараная мышка? Закончылася швейная фурнітура? Старэйшае дзіцё марыць пра мабільную калонку, а меншае хоча новую цацку? Здаецца, час пакупак, каб знайсці ўсё патрэбнае, можа расцягнуцца на некалькі гадзін. Але толькі не ў нашым выпадку. Усё гэта можна набыць у Шуміліне – у магазіне “Кітадэль. Асноўная спецыялізацыя магазіна – аксесуары для мабільных тэлефонаў і камп’ютараў, а таксама рамонт мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў. “Тры гады назад у адным з падвальных памяшканняў па вуліцы Сіпко быў адкрыты магазін “Кітадэль”, – расказвае гаспадар крамы Дзмітрый Карась. – Пазней магазін пераехаў у цэнтр Шуміліна, у будынак КБА”. З першых дзён работы “Кітадэль” робіць стаўку на вялікі асартымент, якасць тавараў і паслуг, даступныя цэны. Сёння ў магазіне пакупнік зной-дзе, напрыклад, больш за 30 відаў камп’ютарных мышак ці звыш 40 відаў навушнікаў, а калі патрэбны тавар раскупілі, то яго можна заказаць – і максімум праз тыдзень за-браць. Што тычыцца цэнавай палітыкі, то кошт тавараў у “Кітадэлі” на 10-20% ніжэй, чым, скажам, у віцебскіх крамах. А той факт, што на працягу трох год людзі нясуць у ”Кітадэль” для рамонту мабільныя тэлефоны і ноўтбукі, сведчыць пра тое, што рамантуюць тут якасна і хутка. Дарэчы, на ўсю адрамантаваную тэхніку даецца гарантыйны тэрмін. Магазін “Кітадэль” быў адной з першых гандлёвых кропак, дзе пачалі прадаваць швейную фурнітуру. Паспрабавалі з нітак і іголак. Тавар пайшоў, а ў краме з’явіліся новыя пакупнікі з новымі запытамі. Бісер, паеткі, рознакаляровыя стужкі, ніткі для шыцця і вышывання, разна-стайныя нашыўкі і наклейкі на адзенне – усяго каля 500 відаў швейнай фурнітуры, і асартыментны спіс пастаянна пашыраецца. “А наконт цацак усё зразумела, – усміхаецца Дзмітрый Карась. – Шмат нашых пакупнікоў прыходзіць да нас з дзецьмі. Для самых маленькіх у магазіне прадаюцца лялькі, канструктары, іншыя цацкі па самых дэмакратычных цэнах”. Сучасны гандаль з яго жорсткай канкурэнцыяй немагчыма ўявіць без цікавых і заманлівых прапаноў пакупнікам. І такіх прапаноў заўсёды шмат ад магазіна “Кітадэль” – пастаянна разыгрываюцца прызы для падпісчыкаў групы “Магазін “Кітадэль”. Шуміліна” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, прапануюцца разнастайныя скідкі. Так, зараз дзейнічае 20-працэнтная скідка на рамонт мабільных тэлефонаў. А з сённяшняга дня і да 1 верасня пакупнік атрымае 5% скідкі на любую пакупку, калі прад’явіць у “Кітадэль” купон, змешчаны ў газеце. Аляксандр ШЭДЗЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрымайце скідку ў магазіне “Кітадэль” Магазін “Кітадэль” г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 11 (будынак КБА, 1-ы паверх) Час работы: аўторак – пятніца: 9.00 – 17.00;...
|
|