Узнагароджаны вадзіцелі-тысячнікі...
07.08.2018
—
Разное
|
Граматы, падарункі, віншаванні прымалі ў мінулую пятніцу, 3 жніўня, лепшыя вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў Івацэвіцкага раёна, хто вызначыўся на адвозцы зерня на жніве 2018-га года і перавёз болей за 1000 тон зерня. З імі ў гэты дзень сустрэліся старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Паўшко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Палто. Першы пункт прыпынку – мехдвор ААТ “Квасевічы”, дзе гасцей чакалі героі жніва гэтага сельгаспрадпрыемства – вадзіцелі Мікалай Патрубач і Іван Доўста, а таксама кіраўніцтва гаспадаркі.
– Бягучы год аказаўся, скажам прама, неспрыяльным для хлебароба. Так, мы не дабіліся рэкордных ці проста высокіх ураджаяў, будуць праблемы з забеспячэннем гаспадарак зернефуражом. Тым не меней, усімі сельгаспрадпрыемствамі праве-
дзена поўная работа, не дапушчана страт – за гэта выказваю вам ад сябе асабіста і ад кіраўніцтва раёна шчырую падзяку, – адзначыў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук. – Будуць раённыя “Дажынкі” – мы абавязкова адзначым тых, хто асабліва рупіўся, стараўся... Яшчэ варта разумець, што дасягненні вадзіцеляў – гэта і агульнае дасягненне калектыву ААТ “Квасевічы”, які флагман нашага раёна ў сельскагаспадарчай галіне…
Мікалай Палто і Ігар Паўшко далучыліся да віншавання кіраўніка раёна, адзначылі той факт, што ў ААТ “Квасевічы” традыцыйна моцныя вадзіцельскія кадры, тут людзі адказныя і добрасумленныя, для якіх паняцце харчовая бяспека краіны – не пустыя словы.
З хваляваннем чакаў кіраўніцтва раёна Віктар Варабей, вадзіцель ААТ “Косава”, які ў бягучым годзе таксама перавёз болей за 1000 тон збожжа. Аляксандр Грыцук падзякаваў вадзіцелю і адзначыў: вельмі прыемна, што вышынь дасягаюць новыя людзі, гэты ўмоўны п’едэстал адкрыты для любога работніка раёна, хто шчыра і самааддана працуе.
Кіраўнік раёна зноў звярнуў увагу: такія перамогі трэба разглядаць у комплексе, бо палепшыліся справы ў ААТ “Косава”, стала больш паспяховым прадпрыемства – вось і канкрэтныя перамогі сталі з’яўляцца ў работнікаў. У сваю чаргу Ігар Паўшко і Мікалай Палто пажадалі, каб поспехі вадзіцеля-тысячніка сталі прыкладам для іншых, найперш для моладзі, каб яны з большым жаданнем ішлі працаваць у сельгаспрадпрыемствы.
Аляксандр ГОРБАЧ
(фота аўтара).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Граматы, падарункі, віншаванні прымалі ў мінулую пятніцу, 3 жніўня, лепшыя вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў Івацэвіцкага раёна...
|
|